Чытаем кнігу Прыроды

Ужо шмат год я раблю беларускія прэзентацыі для дзетак, якія не толькі расказваюць пра прыроду, але і пра Творцу гэтай надзвычайна цікавай і адкрытай кнігі.
На пачатку 2015 года прэзентацыі пачалі друкавацца на хрысціянскім інфармацыйным партале "Крыніца"  у спецпраекце для дзяцей і сям'і "Крынічка". Дзякуючы гэтаму праекту і асабіста Волі Севярынец прэзентацыі сталі больш яркімі, прыгожымі і пазбавіліся памылак і абдруковак.

І гэта дала старт новаму, ужо сумеснаму праету: серыі электронных  (у фармаце pdf) энцыклапедый для маленькіх "Чытаем кнігу Прыроды".

 

Кнігу "Свет Раслінаў" і "Космас. Сонечная сістэма" можна спампаваць ужо зараз.

Друкуйце і чытайце разам з дзецьмі!

"Космас. Сонечная сістэма" - кніга з серыі энцыклапедый для маленькіх "Чытаем кнігу Прыроды"

Гэта кніга раскажа пра стварэнне Сусвету, яго веліч, пра касмічныя аб'екты і касмічныя падарожжы. Пра тое, што нам дадзена даследваць і вывучаць, каб славіць і верыць.


"Свет Раслінаў" - першая кніга з серыі энцыклапедый для маленькіх "Чытаем кнігу Прыроды"

Новыя цікавыя матэрыялы і прэзентацыі чакайце штотыдня на "Крынічцы".

 

Ужо рыхтуюцца пабачыць свет наступныя кнігі: "Космас", "Планета Зямля", "Вада і Паветра", "Свет жывёл" і іншыя.

 

Сачыце за навінамі сайту і "Крынічкай".