Тут захоўваюцца прэзэнтацыі для дзетак ва ўзросце ад 5 да 7 год.
Гэта першы этап вывучэньня прадмета.
<<Папярэдняя 1 2 Наступная>>
Гэты ўрок- уводзіны ў свет Прыроды. Хто Творца прыроды, якая яна бывае, і якое месца займае Чалавек? У дадатак да прэзентацыі шукайце файлы з гукамі прыроды ў разддзеле Аўдыё. =>>
Назіраем за дрэвамі і іх лістамі. Прэзентацыя дапаможа разабрацца разам з дзецьмі якія лісточкі да якога дрэва прыналежаць. =>>
Адкрые дзіцятку разуменьне, што каменьчыкі таксама маюць назву.
=>>
Прэзэнтацыя знаёміць дзетак з самымі вядомымі птушкамі Беларусі, а таксама зь іх галасамі. Для навучэнцаў прапануецца цікавая гульня: здагадацца, якой птушцы належыць голас.
=>>
Маладыя навукоўцы зразумеюць, хто такія насякомыя і чаму павук гэта не насякомае. Чым карысныя гэтыя маленькія стварэньні чалавеку?
=>>
Якія органы пачуцьцяў маюць насякомыя? Дзе яны знаходзяцца? Як бачаць мухі і пчолы?
Адказы на гэтыя пытаньні ў наступнай прэзэнтацыі. =>>
Гэтая прэзэнтацыя распавядзе пра цудоўны сьвет матылькоў. Іх назвы, ступені разьвіцьця, спосаб харчаваньня. =>>
Мурашы, восы, пчолы - гэта насякомыя, якія жывуць вялікімі калёніямі. Навукоўцы называюць іх Сацыяльнымі. У чым сакрэт спланаванасьці іх дзеяньняў? Аб гэтым распавядзе наступная прэзэнтацыя.
=>>
Тэма "Расліны" раскажа дзеткам пра зялёнае стварэнне Божае. Прэзентацыя раскажа пра віды раслінаў, асаблівасьці росту, карысць для чалавека. =>>
Якіх відаў бываюць дрэвы, якія ў іх часткі, як яны растуць? Таксама можна пазнаёміцца з самымі распаўсюджанымі дрэвамі Беларусі. =>>
<<Папярэдняя 1 2 Наступная>>