Прэзэнтацыя "Дрэвы"

Якіх відаў бываюць дрэвы, якія ў іх часткі, як яны растуць? Таксама можна пазнаёміцца з самымі распаўсюджанымі дрэвамі Беларусі.

Дрэвы

Цудоўны спосаб запомніць з дзеткамі назвы дрэваў – гуляць у парку і разам адгадваць загадкі.

У густым асеннім змроку

Ззяе сонейкам здалёку:

У сукенцы струмяністай,

Упрыгожанай маністам,

І губляе ліст, бы слёзы

Белая…

Пад зімовай залевай

Стаіць каралева,

У яркіх, агністых,

Прыгожых маністах.

Маніст не шкадуе –

Птушак частуе…

Бацька радасна люляе

Мноства дзетак на руках.

Шапка ў бацькі ліставая,

Дзеткі ўсе ў капелюшах…

Загадкі – гэта просты і карысны спосаб для вучобы. Таксама прапаноўваем вам каляровую прэзентацыю. Дзеткам абавязкова спадабаецца.

Download
Матэрыял для друку
дрэвы.pdf
Adobe Acrobat Document 5.7 MB
Comments: 0