Урок "Кветкі"

5205df87f312

“Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване. Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага; яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя, каб абвяшчаць, што Гасподзь справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды” (Псалтыр 92:13-16)

Часта бывае так, што дзеці выдатна ведаюць пра экзатычныя “шакаладныя і мармеладныя дрэвы”, а валошку ад рамонка не могуць адрозніць – і дзіўная прыгажосць роднай прыроды для іх застаецца нябачнай!

Таму сёння пойдзем разам на шпацыр і будзем любавацца самымі прыгожымі кветачкамі на зямлі – нашымі беларускімі. Спачатку знайдзіце з дзеткамі тыя кветкі, з якімі яны сустракаюцца часцей за ўсё. Пазнаёмцеся. Пакажыце цудоўнае і прыгожае ў звычайным. Гэта зусім іншы погляд на свет – погляд даследчыка і мастака.

Вельмі важна, каб дзіця ўбачыла расліну ў прыродзе, а не толькі на малюнку ці на відэа. Разам асцярожна пагладзьце лісточкі, панюхайце кветачку, скажыце як яна называецца, паназірайце за насякомымі, якія кружацца вакол. Гэтыя жыццёвыя ўражанні нішто не заменіць.

Растлумачце, як важна ахоўваць кветкі і расліны і не рваць іх дарма. Без зямлі яны хутка звянуць і радасці ўсё адно не прынясуць. А ў прыродзе кветкі будуць яшчэ доўга ўсіх цешыць. Ад таго, што людзі рвуць кветкі, некаторыя іх віды сталі знікаць, а самыя рэдкія занеслі ў адмысловую Чырвоную кнігу. Раскажыце і пра яе.

А для чаго Бог стварыў кветкі такімі прыгожымі і прывабнымі глядзіце ў прэзентацыі

Download
Матэрыял для друку
кветки.pdf
Adobe Acrobat Document 1.4 MB
Comments: 0