Прэзэнтацыя "Матылькі"

Гэтая прэзэнтацыя распавядзе пра цудоўны сьвет матылькоў. Іх назвы, ступені разьвіцьця, спосаб харчаваньня.

Вусені і матылькі прыцягваюць увагу і маленькіх, і дарослых.

Сапраўды цяжка ўявіць, як з малапрывабнага і амаль нерухомага вусеня атрымліваецца прыгожы матылёк, які лётае ўсё лета. Гэта выдатны хрысціянскі прыклад трансфармацыі асобы і пераадольвання выпрабаванняў.

Раскажыце, што вусені з’яўляюцца з яйкаў, якія матылёк адкладае на лістку расліны. Вусені бываюць самых розных формаў, памераў і колераў. У адных скура гладкая, у іншых валасатая.

Не ўсе вусені таварыскія, некаторыя могуць і ўджаліць, таму рукамі іх лепш не чапаць. Бываюць вусені, якія нават пырскаюць ядам на ворага.

Большасць вусеняў вельмі пражэрлівыя і сілкуюцца лісцем, на якім жывуць.

Калі вусень падрастае, ён пачынае будаваць вакол сябе маленькі кокан. З цягам часу вусень скідвае сваю скуру, пасля з’яўляецца кукалка.

Кукалка можа спаць некалькі тыдняў ці месяцаў. Аднак у гэты час у ёй адбываюцца змены і калі кукалка прачынаецца, то мы бачым ужо зусім не вусеня, а прыгожага матылька. Некалькі гадзін пасля нараджэння матылёк проста адпачывае, выпростваючы свае крылы – чакае пакуль яны высахнуць і адужэюць. Пасля ён ўзмахвае імі, каб пераканаецца, што гатовы ляцець – і здзяйсняе свой першы палёт.

Звярніце ўвагу, што калі дапамагчы матыльку выбрацца з кокана, лётаць ён не зможа.

Каб дзеткі лепш запомнілі этапы развіцця матылёў, можна зрабіць самаробку з макаронаў. Для гэтага вазьміце некалькі відаў макаронаў: спіралька будзе вусенем, ракавінка – коканам, таксама макароны ў форме матылька, яйкам можа быць рысавае зярнятка.

Неверагодны і цікавы для дзіцяці вопыт – выгадаваць матылька дома са свежаадкладзеных на капусце ці крапіве яйкаў.

Можна таксама пагуляць ў кукалку. Вазьміце вялікую-вялікую коўдру, закруціце ў яе дзіцё – гэта будзе кокан. Хай дзетка выблытаецца з кокана – стане прыгожым матыльком. Па сігнале можна ляцець да кветак.

Перш, чым стаць матыльком, вусень праходзіць праз цяжкасці. Высілак патрэбны матыльку, каб ён змог лётаць. Жыццё прымушае матылька з цяжкасцю пакідаць сваю ўтульную абалонку, каб ён мог расці і развівацца.

Высілкі неабходныя ў жыцці. Яны робяць нас моцнымі. Без іх мы не змаглі б лётаць.

Download
Матэрыял для друку
6.pdf
Adobe Acrobat Document 2.0 MB
Comments: 0