Прэзэнтацыя "Распаўсюд насеньня"

Гэтая прэзэнтацыя распавядае пра тое, як расьліны распаўсюджваюць сваё насеньне, каб захапіць большую тэрыторыю для свайго жыцьця.

91199691

Дзе можна знайсці насенне?

Памятаеце, ёсць костачкі ў яблыку, вішні, сліве, персіку. Напрыклад, у сасны насенне знаходзіцца ў шышках. Кветкі, што растуць на клумбах не маюць ядомых пладоў, але таксама маюць насенне – звычайна малюсенькае. Пакажыце ўсе гэтыя семечкі і костачкі дзецям, разам параўнайце іх і пашукайце адрозненні. Маленькім будзе цікава.

Раскажыце аб галоўнай мэце любой расліны – даць плод і распаўсюдзіцца па ўсёй Зямлі. Абавязкова звярніце ўвагу на тое, што Бог даў насенню розныя спосабы распаўсюджвання, каб яно магло прарастаць ў розных месцах і памнажацца.

Адно насенне, якое знаходзіцца ў сярэдзіне сакавітых пладоў, прываблівае жывёл. Іншае, якое мае кручкі, чапляецца да поўсці жывёл і вопраткі. Некаторае насенне мае прыстасаванні для палёту, напрыклад дзьмухавец. Ёсць таксама арыгінальныя расліны, якія распаўсюджваюць насенне пры дапамозе “выстралу”, як вядомы шалёны агурок.

Паўтарыце разам назвы пладоў з прэзентацыі “Дрэвы”, а пасля падумайце, якое ў іх насенне і як яно распаўсюджваецца.

Download
Матэрыял для друку
насенне.pdf
Adobe Acrobat Document 1.7 MB
Comments: 0