Прэзентацыя "Расліны"

Новая тэма "Расліны" раскажа дзеткам пра зялёнае стварэньне Божае. Першая прэзэнтацыя раскажа пра віды раслінаў, асаблівасьці росту, карысць для чалавека.

flowers_01

Прыйшла вясна, а значыць самы час пачаць размову пра расліны, тым больш, што ўжо распускаюцца пупышкі, квітнеюць першацветы і зелянее трава.

Лепш за ўсё зразумець свет раслін дапамогуць прагулкі.

Звяртайце ўвагу на расліны на вуліцы, распавядзіце дзеткам, чаму і маленькія водарасці і магутны дуб – гэта расліны. Пакажыце часткі раслін, паспрабуйце знайсці іх на дрэвах, кустах, траве. Вывучыце назвы раслін, якія растуць у вас каля дома.

А далей – практыка.

Садзім расліны

Калі ў вас ёсць лецішча, вылучыць маленькаму градку зусім не складана. Калі няма – зрабіце яе на гаўбцы ці проста на падваконніку.

Ідзем за пакупкамі

Загадзя падрыхтуйце ўсё неабходнае. Схадзіце разам з дзеткамі ў кветкавую краму, выберыце насенне раслін, якія хутка растуць і не патрабуюць адмысловага догляду: сланечнік, фасоль, лук і часнык для пасадкі. Можна купіць некалькі пучкоў гатовай расады: стакроткаў, браткаў, нагаткоў. Выберыце таксама падыходзячы інвентар: невялікі садовы шуфлік, граблі, маленькую палівачку, лупу. Калі дзетак некалькі, лепш кожнаму купіць поўны камплект прылад.

Хто ў семечку жыве?

63062038

Паразглядайце насенне. Распавядзіце, што гэта малюсенькія домікі, у якіх жывуць расліны. Параўнайце насенне. Ці аднолькавае яно? Хай маленькі пакажа вялікае семечка (напрыклад, фасоль) і маленькае (сланечнік), круглае (гарох) і даўгаватае (авёс). Пакажыце цыбуліну і галоўку часныку – хоць гэта і не насенне, усярэдзіне ўсё роўна хаваецца парастак. Замачыце зярнятка фасолі ці сланечніка ў вадзе, калі яно набрыняе, акуратна разрэжце яго напалову і з дапамогай лупы разгледзьце маленькі парастак. Зараз парастак спіць, але яго можна абудзіць.

Хутчэй вырастай!

Растлумачыце, што, каб з’явіліся парасткі, трэба час. Назірайце за тым, што адбываецца. Калі з’явяцца першыя парасткі, звярніце ўвагу на іх форму, распавядзіце, як пры дапамозе сваіх вострых “дзюбак” расліны змаглі выбрацца з зямлі. Запомніце, якая расліна з’явілася з зямлі раней, а якая – пазней; што расце хутчэй, а што – павольней. Для вымярэння можна карыстацца далонькамі – салата вырасла вышынёй з мезенец, а сланечнік – з далоньку. Старэйшы з задавальненнем скарыстаюцца рулеткай ці складным метрам. Калі дзіцё ўмее пісаць, можна запісваць свае назіранні ў адмысловы дзённік.

Якога колеру лісце?

gssdssd

Вядома, зялёнага! А калі дакладней? Паназірайце, якое адценне мае лісце сланечніка, мяты, зялёнай цыбулі, салаты. Хай маленькі вызначыць, якая расліна цямней, а якая святлей. Акуратна адарвіце лісток і разгледзьце яго ў лупу ці ў дзіцячы мікраскоп, пагледзіце на пражылкі, звярніце ўвагу на форму лісціка.

Дзіўная кветка

Калі з’явяцца бутоны, уважліва назірайце, як яны растуць, раскрываюцца, як з зялёнай хаткі  выглядваюць пялёсткі. Калі ў вас ёсць відэакамера, можна паспрабаваць засняць, як раскрываецца бутон, а потым прагледзець запіс у паскораным рэжыме. Паназірайце, як кветка сланечніка паварочвае сваю галоўку на працягу дня. Гэта дапаможа маляню ўсвядоміць, як змяняецца становішча сонца на небе. Параўнаеце кветкі паміж сабой: вялікі сланечнік і маленечкія незабудкі. Калі расліны адкрасуюць, збярыце насенне ў скрыначкі і схавайце іх да наступнага лета.

Download
Матэрыял для друку
расліны.pdf
Adobe Acrobat Document 4.6 MB
Comments: 0