Урок "Глобус і мапа"

Што такое глобус, навошта яго стварылі, што азначаюць палоскі на глобусе? А таксама, як г глобуса зрабіць мапу, і што лепш- раскажа гэта прэзентацыя

Download
Матэрыял для друку
глобус.pdf
Adobe Acrobat Document 1.1 MB

Глобус і мапа

171326_137193456343694_3102265_o

Распавядаць дзецям пра глобус і мапу трэба толькі тады, калі яны бачаць і глобус, і мапу перад сваімі вачыма, могуць яе пакруціць і разгледзець.

Каб гэты занятак быў максімальна займальным можна накіравацца ў чароўнае падарожжа па Зямлі. Для большай цікавасці зрабіце маленькага чалавечка, або вазьміце фотаздымак. Разглядайце ўсё: кантыненты, акіяны, лініі, сетку. Растлумачце дзіцяці, што насамрэч ні экватар, ні іншыя лініі на Зямлі не намаляваныя, а з’яўляюцца ўмоўнымі абазначэннямі. Раскажыце пра кропкі – палюсы. А таксама пакажыце фотаздымкі першых глобусаў, якія стваралі людзі.

Гэта зараз чалавек можа сфатаграфаваць Зямлю з космаса, а раней, каб стварыць мапу ці глобус, людзі падарожнічалі, адпраўляліся ў небяспечныя плаванні і малявалі абрысы мацерыкоў і выспаў, якія праплывалі.

Цікавым заняткам для дзіцёнка будзе стварэнне мапы з глобуса. Для гэтага нам спатрэбіцца вялікі апельсін і паветраны шарык, максімальна круглай формы.

Спачатку намалюйце абрысы кантынентаў і на апельсіне, і на шарыку. Апельсін разрэжце так, каб атрымаўся прамавугольнік, а шарык трэба разрэзаць на два паўшар’і. Такім чынам можна патлумачыць дзецям, якія недакладнасці ёсць на мапе.

Паразважайце з дзіцём, што зручней – мапа ці глобус, а таксама падумайце разам – у якіх абставінах і чым лепш карыстацца.