Урок "Жыхары акіяну"

Прэзентацыя распавядае пра жывёл, якія жывуць у морах і акіянах і каля іх.

Пачынаючы з планктону і кальмараў, сканчваецца кітамі і пінгвінамі.

Дзецям будзе цікава даведацца, што за жывёліны- каралы і марскія зоркі, і што кіты кормяць сваіх дзяцей малаком.

Мы ўжо пазнаёміліся з вялікай колькасцю жывёл. Большасць з іх мы сустракаем на сушы.

Акіяны, моры – гэта асобная экасістэма. Марскія жыхары здзіўляюць сваёй непаўторнасцю, сваімі дзіўнымі здольнасцямі, спосабамі рухацца, харчавацца, паляваць і выжываць. У морах нам сустракаюцца медузы і каралы, васьміногі і марскія зоркі, губкі і крабы. Некаторыя з іх могуць узнаўляць свае органы, многія маюць здольнасць свяціцца і жыць на глыбінях акіянаў, дзе няма ні сонечнага святла, ні дастатковай колькасці кіслароду.

Гэта цудоўныя жывёлы, імі натхняюцца навукоўцы, спрабуючы стварыць штучныя прылады, па іх прыкладзе: сіфон як у науціліуса, аптычнае валакно, як у губак, рэактыўныя рухавікі, як у кальмараў і медуз. Нават ёсць адмысловая навука – біёніка, якая вывучае жывых істот з мэтай прымянення іх здольнасцяў або будовы ў сучасных тэхналогіях.

Прэзентацыя пазнаёміць дзетак з разнастайнымі насельнікамі акіянаў: ад планктона да млекакормячых.

А каб замацаваць веды, паспрабуйце зрабіць з дзецьмі вопыт “Рэактыўны рух”. Ён дапаможа паказаць на практыцы, як здольнасць руху марскіх жыхароў выкарыстоўваецца пры праектаванні самалётаў і ракет.

Мэта эксперыменту: Паказаць рэактыўны рух.

Матэрыялы: планка даўжынёй у метр, саломінка для кактэйляў (10 см), нажніцы, вяроўка, два крэслы, шарык даўжынёй у 20 см, клейкая стужка.

скачанные файлыВазьміце 4,5 метры вяроўкі і працягніце яе праз саломінку. Пастаўце крэслы на 4 метры адзін ад аднаго. Як мага тужэй нацягніце вяроўку і прывяжыце яе да спінак крэслаў. Надзьміце шарык і закруціце адтуліну. Перасуньце саломінку да аднаго з крэслаў і прымацуеце да яе паветраны шарык адтулінай у бок гэтага крэсла. Развяжыце шарык.

Вынікі: Саломінка разам з прымацаваным да яе шарыкам выстрэльвае ўздоўж па аборцы і перастае рухацца толькі ў самым яе канцы, або толькі тады, калі шарык канчаткова здзімаецца.

Чаму? Вы назіралі рэактыўны рух. Калі мы адпусцілі шарык, яго сценкі адштурхнулі  паветра вонкі. Паветра вырвалася з шарыка назад, а сам шарык накіраваўся наперад і пацягнуў за сабой саломінку. Саломінка і вяроўка ўтрымлівалі “ракету” на прамым курсе.

Download
Матэрыял для друку
марскія жыхар.pdf
Adobe Acrobat Document 2.1 MB
Comments: 0