Прэзэнтацыя "Акіяны і кантыненты"

Бог стварыў ваду і сушу. І, аддзяліўшы ваду ад сушы, стварыў акіяны і кантыненты.

Як яны называюцца, дзе знаходзяцца?

Аб гэтым распавядзе наступная прэзентацыя.

Download
акіяны і кантыненты.pdf
Adobe Acrobat Document 1.9 MB

Кантыненты і акіяны

Чым раней у пакоі дзіцяці з’явіцца геаграфічная мапа, тым лепш. Не варта думаць, што дзіця нічога не зразумее і не запомніць. Досыць толькі час ад часу звяртаць увагу юнага географа на мапу, паказваць і называць геаграфічныя аб’екты, і вельмі хутка дзіця будзе ведаць і часткі свету, і акіяны, і нават краіны з іх сталіцамі.

А дзіцячая літаратура – гэта сапраўдная скарбніца геаграфічных ведаў. Чым больш мы будзем чытаць, тым шырэй будуць дзіцячыя ўяўленні пра свет. І не проста чытаць, а абавязкова адшукваць на мапе тыя месцы, дзе адбываюцца падзеі. Для падобных гульняў зручней усяго, калі мапа вісіць проста над дзіцячым ложкам. chudesnoe-puteshestvie-nilsa-s-dikimi-gusyamiТак, чытаючы пра Карлсана, адшукаем краіну Швецыю і запомнім яе сталіцу – Стакгольм. Разам з хлопчыкам-цыбулькай Чыпаліна знойдзем на мапе і яго радзіму – Італію. А яшчэ даведаемся, дзе пабывала гарэза Піпі падчас сваіх марскіх падарожжаў з татам-капітанам. Казкі Кіплінга пазнаёмяць маленькага географа з жывёльным светам Індыі. Разам з доктарам Айбалітам адправімся ў Афрыку лячыць хворых малпаў. Крыху палётаем над краінамі з Нільсам і яго гусямі. Калі дзіця падрасце, прачытайце яму казку пра прыгоды капітана Врунгеля. Яна поўная разнастайных геаграфічных падрабязнасцяў. Адзначайце на мапе месцы, дзе пабываў адважны капітан на сваёй знакамітай яхце “Бяда”.

Асабліва добрая мапа свету з рознымі біялагічнымі, гістарычнымі і казачнымі аб’ектамі-значкамі. Дзеці вельмі любяць іх разглядаць, паралельна запамінаючы мноства карысных звестак. Але падыдзе і звычайная фізічная ці мапа паўшар’яў. А “развіваючую” нескладана зрабіць і самастойна. Можна проста наклейваць на кантыненты малюнкі з жывёламі і казачнымі героямі.


Напрыклад,

Madagascar22

герояў мультфільма “Мадагаскар” змесцім побач з аднайменнай выспай. Заадно знойдзем у энцыклапедыі і прачытаем пра гэту выспу што-небудзь цікавае. Не забудземся прасачыць шлях зебры Марці і яе сяброў ад Нью-Ёрка да Мадагаскара. Калі ў вас знойдуцца старыя часопісы ці атласы, адкуль можна выразаць сцяжкі розных дзяржаў, разам наклейвайце і іх на мапу.

Падобныя гульні прынясуць несумнеўную карысць і шмат у чым спросцяць далейшае школьнае навучанне. Наогул, вазьміце сабе за правіла звяртацца да мапы ва ўсіх выпадках, калі ў паўсядзённым жыцці заходзіць гаворка аб нейкіх геаграфічных назвах. Гэта дапаможа дзецям запомніць мноства карысных звестак, навучыць іх карыстацца мапай. І ўсё гэта практычна без высілкаў, натуральна.

Ну што ж, а зараз адпраўляемся ў цікавае падарожжа па кантынентах і акіянах. Дапамогуць нам у гэтым вершык і прэзентацыя. У добры шлях!

Comments: 0