Прэзентацыя "Вада і вадаёмы"

Што такое вада? Для чаго яна чалавеку? У якім выглядзе яна знаходзіцца ў прыродзе? Ці толькі Бог ствараў вадаёмы?

Адказы на гэтыя пытанні адшукаеце ў прэзентацыі

 

Download
Матэрыял для друку
вада.pdf
Adobe Acrobat Document 3.5 MB

Што такое вада?

wallpapers_64529

Знаёмства з водамі планеты можна пачаць з “каляровых” мораў. Дзіцяці будзе цікава даведацца, што на нашай планеце ёсць Чорнае, Чырвонае, Белае і нават Жоўтае моры. Адшукайце іх на мапе і паспрабуйце разам разабрацца, чаму гэтыя моры так незвычайна называюцца.

Жоўтае мора мае жоўтае адценне. У Чырвоным моры растуць адмысловыя водарасці – у перыяды іх інтэнсіўнага росту здаецца, што вада афарбоўваецца ў чырвона-карычневы колер. Белае паўночнае мора мае вельмі светлы, амаль белы колер вады. А Чорнае мора атрымала такое імя з-за неспакойнага нораву і чорнага колеру вады падчас навальніцаў.

Магчыма дзіця захоча намаляваць гэтыя каляровыя моры? Побач з якімі краінамі яны знаходзяцца? Якія людзі там жывуць? Магчыма вы ўжо пабывалі на нейкім з гэтых мораў – тады такая гульня будзе ўдвая цікавей.

Знайдзіце на мапе і іншыя моры. І таксама папрабуйце разабрацца ў паходжанні іх назваў. Можна прапаноўваць і фантастычныя версіі. А потым разам з матуляй можна знайсці інфармацыю ў дзіцячай энцыклапедыі ці ў Інтэрнэце і праверыць свае здагадкі.

У вывучэнні асноваў геаграфіі вам дапамогуць і вясновыя ручаі, якія ўжо зусім хутка пабягуць па дарожках.

Яны даюць выдатную магчымасць уявіць, як “уладкаваная” сапраўдная рака і які рэльеф мае зямная паверхня.

i_084

Нам спатрэбіцца хуткі і ўпэўнены раўчук і жаданне яго даследаваць. Спачатку ўявіце, што гэты раўчук, насамрэч, ніякі не раўчук, а шырокая і бурная рака – проста яна здаецца вам такой маленькай. У кожнай ракі ёсць два берагі – левы і правы. Разбярыцеся дзе які і адпраўляйцеся ў падарожжа.

Можна рухацца ў двух кірунках: угару, супраць плыні, і ўніз. Калі пашанцуе, у вас нават атрымаецца знайсці выток і вусце вашага раўчука-ракі. Выток (тое месца, дзе рака пачынаецца) будзе, хутчэй за ўсё, у вялікай лужыне альбо ў вяршыні гурбы. Сапраўдныя рэкі пачынаюцца, як правіла, высока ў гарах і “сілкуюцца” снегам і крыніцамі.

Раўчук спачатку цячэ тоненькім струменьчыкам, але паступова да яго далучаюцца ўсе новыя і новыя рэчкі-раўчукі. Ён становіцца ўсё шырэй і паўнаводней. Невялікія рачулкі, якія ўпадаюць у вялікія рэкі, называюць прытокамі.

Рэчышча ракі не бывае прамым, яно ўвесь час выгінаецца, абыходзячы натуральныя перашкоды.

Вы сустрэнеце таксама мініяцюрныя копіі сапраўдных вадаспадаў. Заўважце, што з горкі вада цячэ імкліва (можна пагаварыць пра горныя рэкі), а па “раўніне” – спакойна і марудліва.img-06-16-832

А вось і адгалінаванне ў бок – сапраўднае возера. Тут плыні няма, вада “стаіць”. Вецер гоніць хвалі па лужыне гэтак жа, як і па сапраўдным возеры. Калі вам пашанцуе, то ваш раўчук скончыцца не ў каналізацыйным зліве, а будзе разам з іншымі такімі ж раўчукамі ўпадаць у вялізную лужыну. Гэта лужына – мініяцюрная копія мора. Гэтак жа ўліваюцца ў моры і сапраўдныя рэкі. Вазьміце ў ваша падарожжа лапатку – з яе дапамогай можна пабудаваць сапраўдную плаціну. Побач выкапайце невялікую ямку і адвядзіце туды ваду з раўчука – вось вам і штучнае вадасховішча.

Дзіўных прыгодаў вашаму маленькаму географу!

Comments: 0