Прэзентацыя "Рух Зямлі, поры года"

Наша Зямля пастаянна рухаецца. Што змяняецца ад гэтага руху і распавядзе гэта прэзентацыя. Што яшчэ уплывае на змены пор года?

Download
рух зямлі.pdf
Adobe Acrobat Document 1.2 MB

ДЗЕНЬ І НОЧ

дзень-ноч

Дапытлівае дзіця рана ці позна задасца глабальным пытаннем: чаму бывае дзень і ноч?
Каб не тлумачыць гэта на пальцах, паспрабуем стварыць мадэль кручэння Зямлі вакол сваёй восі і Сонца. Для гэтага нам спатрэбіцца глобус і якая-небудзь крыніца святла, напрыклад, свечка ці настольная лямпа.

Распавядзіце дзіцяці, што планеты і зоркі рухаюцца па сваім, строга вызначаным шляху, запланаваным Богам. Наша Зямля круціцца вакол сваёй восі і пры дапамозе глобуса (альбо мячыка) гэта лёгка прадэманстраваць. На тым баку зямнога шара, які павернуты да Сонца (у нашым выпадку – да лямпы) – дзень, на процілеглым – ноч. Зямная вось размешчаная не прама, а нахіленая пад кутом (гэта таксама добра відаць на глобусе, з мячыкам складаней). Менавіта таму існуе палярны дзень (пастаянны дзень) і палярная ноч (пастаянная ноч). Хай дзіця само пераканаецца, што як бы мы не круцілі глобус, адзін з палюсоў увесь час будзе асветлены, а іншы, наадварот, прыцемнены.

ПОРЫ ГОДА

Ізноў звернемся да нашай мадэлі. Зараз будзем рухаць глобус вакол “сонца” і назіраць, што адбудзецца з асвятленнем. З-за таго, што сонейка па-рознаму асвятляе паверхню Зямлі, адбываецца змена пор года. Калі ў Паўночным паўшар’і лета, то ў Паўднёвым, наадварот, зіма. Распавядзіце, што Зямлі патрэбен цэлы год для таго, каб абляцець вакол Сонца. Пакажыце дзіцяці тое месца на глобусе, дзе вы жывяце. Можна нават прыклеіць туды маленькага папяровага чалавечка ці фатаграфію. Пасоўвайце глобус і паспрабуйце разам з дзіцём вызначыць, якая пара года будзе ў гэтай кропцы.

Кароткі фільм, які проста тлумачыць змену пор года

Comments: 0