Прэзентацыя "Горныя пароды і карысныя выкапні"

Што такое горныя пароды і каштоўныя выкапні?

Для чаго нам пясок, граніт і мармур?

Якія камяні лічацца каштоўнымі?

Тут захоўваюцца две прэзентацыі, першая больш простая, другая складанейшая.

Download
Матэрыял для друку
карысныя выкапни.pdf
Adobe Acrobat Document 4.2 MB

Геаграфія на шпацыры

Дзе лепш за ўсё вывучаць геаграфію? Вядома, на шпацыры. А яшчэ лепш атрымаецца, калі зладзіць разам сапраўдную навуковую экспедыцыю. Для гэтага зусім не абавязкова адпраўляцца ў шматдзённы паход. Можна проста ў адзін з сонечных дзянькоў паведаміць дзеткам, што сёння мы ідзем не проста пагуляць. Мы ідзем у вандроўку. Атрыбуты? Зручная вопратка і абутак, заплечнік і, вядома, што-небудзь смачнае, каб падмацавацца на прывале. Гатовыя? Тады ў шлях!

Куды вы адправіцеся вялікага значэння ня мае: у лес, парк, да ракі. Галоўнае звяртайце ўвагу юнага географа на навакольны свет і… распавядайце, распавядайце, распавядайце.

pesok

Напрыклад, пра глебу. Што такое чарназём, і як ён утвараецца. Разграбіце палкай ігліцу ў хваёвым лесе, і хай дзіця ўбачыць уласнымі вачамі, што хвоі растуць на пяску. А што такое пясок? А гліна?

У ваш міні-паход абавязкова вазьміце з сабой компас. Ён зробіць паход яшчэ цікавейшым. Да таго ж, гэта выдатная нагода пазнаёміцца з часткамі свету. Распавядзіце, што сонейка ўзыходзіць на ўсходзе, а ўвечар садзіцца з іншага боку – на захадзе. Ці можа сонейка што-небудзь наблытаць і ўзысці на захадзе? Вядома, не. Бо Зямля круціцца толькі ў адзін бок. Дарэчы, а вы назіралі за ўсходам і захадам сонца?

Навучыце дзіця карыстацца компасам. Хай ён трымае яго ў рукax і павольна круціцца вакол сябе, пакуль чырвоная стрэлка не будзе паказваць на літару N (north – поўнач). Растлумачце, што цяпер вы стаіць тварам да поўначы. Ззаду будзе поўдзень, злева – захад, справа – усход.

Па хадзе можна гуляць у гульню “Я ведаю 5 назваў”. Мама задае тэму: “Я ведаю 5 гарадоў”. А дзіця працягвае, пералічваючы назвы вядомых яму гарадоў на кожны крок: Менск – раз, Кіеў – два… Тэмы могуць быць самымі рознымі: краіны, сталіцы, моры, рэкі, горы. Калі 5 назваў успамінаецца лёгка, ускладняем задачу і просім адразу 10. Бацькі падказваюць – дзеці запамінаюць.

Падчас лясной вандроўкі закапайце ў зацішным мястэчку “скарб”. Намалюйце мапу таго месца, дзе схаваны ваш скарб, выкарыстоўвайце ўмоўныя абазначэнні. Звычайна дзеці ў захапленні ад падобных гульняў.

Захавайце мапу і падчас наступнага паходу паспрабуйце адшукаць схованку. Прыдумайце свае абазначэнні для ліставых і іглічных дрэў, для хмызняка, для пянькоў, камянёў… А потым, ужо дома, пагледзіце, як гэтыя аб’екты абазначаюцца на сапраўдных мапах. Такую гульню можна працягваць бясконца: малюйце мапы пакояў, кватэры, вуліцы, выдумляйце краіны і выспы.

Размаўляючы пра такія няпростыя рэчы, як структура Землі, улічвайце дзіцячую асаблівасць разумець усё літаральна. Тое, чаго дзеці ў сваім жыцці яшчэ не бачылі, ім вельмі цяжка зразумець. Так што, калі тлумачыце складаныя рэчы, спрабуйце высветліць, як яны зразумелі ваша (ці кніжнае) тлумачэнне. Інакш не пазбегнуць блытаніны.

Карысныя выкапні

1824227

Наша зямля хавае ў сабе мноства самых сапраўдных багаццяў і скарбаў. І гэта таксама цікавая і важная тэма для абмеркавання з дзецьмі. Чаму прыродныя багацці называюць “карыснымі выкапнямі”? Выкапні – таму што гэтыя багацці трэба шукаць і выкопваць, а карысныя – таму што яны прыносяць вялікую карысць людзям. Рыхтуючы разам вячэру, распавядзіце пра прыродны газ. Пашукайце разам, якія яшчэ карысныя выкапні ёсць на кухні. Не забудзьцеся сказаць пра соль і што керамічны посуд робяць з гліны, а шкло – з пяску.

Седзячы ля вогнішча ў лесе, успомніце пра каменны вугаль, калі падарожнічаеце на аўтамабілі – пра нафту. У горадзе пазнаёмце малых з горнымі пародамі: мармурам і гранітам. Раскажыце, што некаторыя карысныя выкапні дапамагаюць пры маляванні: рознакаляровыя крэйды – гэта таксама горная парода. Яна ўтварылася з ракавін і малюсенькіх часцінак раслінаў і жывёл, якія жылі шмат-шмат гадоў назад. А грыфель алоўка робяць з мінерала, які называецца графіт.1387657133_sol-02

Пярсцёнкі і каралі зробленыя з каштоўных камянёў. Камяні гэтыя вельмі прыгожыя. Яны блішчаць і пераліваюцца рознымі колерамі. Такія камяні сустракаюцца ў зямлі рэдка, дорага каштуюць, таму і называюцца каштоўнымі.

Паспрабуйце стварыць уласную калекцыю карысных выкапняў. Хутчэй за ўсё, каштоўныя камяні ў вас знайсці не атрымаецца, але вось звычайныя соль, вугаль, пясок, крэйда, графіт зоймуць у ёй годнае месца.

Download
Матэрыял для друку
горныя пароды.pdf
Adobe Acrobat Document 6.8 MB
Comments: 0