Прэзэнтацыя "Птушкі вясной"

Гэтая прэзэнтацыя распавядзе пра птушак, якія адлятаюць у вырай і вяртаюцца да нас вясной.

Назіранне за птушкамі – цудоўны занятак. Звярніце летам ўвагу дзяцей на тое, з якім супакоем, клапатлівасцю і заўзятасцю працуюць птушкі над будаўніцтвам гнязда і выхаваннем птушанят. Якую карысць прыносяць птушкі чалавеку, чаму вучаць нас?

Сёння пагаворым больш падрабязна пра пералётных птушак нашай краіны. Менавіта іх мы з такой радасцю сустракаем вясной. Прэзентацыя пазнаёміць дзяцей з тым, як птушкі адлятаюць і вяртаюцца, а таксама дасць кароткае апісанне самых вядомых пералётных птушак.

Але самае галоўнае пра птушак – гэта іх галасы. Паспрабуйце падабраць галасы птушак для кожнага слайду, а лепш знайдзіце відэазапіс спеваў кожнай птушкі, у сеціве такіх шмат. Дайце паслухаць малечы галасы, а пасля прапануйце пагуляць у адгадванне птушкі па галасах. Можаце рабіць падказкі апісваючы птушку па такім прынцыпе:

1. Які памер птушкі, форма хваста?

2. Колер апярэння, крылаў, дзюбы, лапак?

3. Калі птушка вяртаецца з выраю?

4. Чым птушка харчуецца?

5. Як рухаецца, ці ўмее плаваць, ці часта спускаецца на зямлю?

6. Дзе яе мажна сустрэць: у горадзе, у лесе, у полі?

7. Як выводзіць птушанят?

8. Пералётная ці аселая?

9. Як спявае птушка?

Такая гульня замацуе веды і навучыць дзіця самому апісваць птушку па плане.

Павесьце ў дзіцячым  пакоі плакат з выявамі птушак, хай пярнатыя стануць на нейкі час суседзямі вашага маленькага. І хутка вы здзівіцеся таму, што ў вас дома з’явіцца сапраўдны арнітолаг, які не толькі будзе ведаць імёны птушак, але і палюбіць за імі назіраць, а таксама прымаць ад іх урокі жыцця і працавітасці.

Download
Матэрыял для друку
птушки вясной.pdf
Adobe Acrobat Document 2.8 MB
Comments: 0