Прэзентацыя: "Фармаваньне і склад Сьвятовага акіяну"

Ці мае сучасная Зямля такі ж воблік, як і пасьля Тварэньня?

Суша і акіян. Якія суадносіны?

Сьвятовы акіян і яго часткі.

Рэльеф дня Сьвятовага акіяну.

Download
Матэрыял для друку
святовы акіян.pdf
Adobe Acrobat Document 6.1 MB

Сусветны акіян

“І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады. І стварыў Бог цьвердзь, і аддзяліў ваду, якая пад цьвердзю, ад вады, якая над цьвердзю. І сталася так. І назваў Бог цьвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі. І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. І сталася так. І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра” (Быццё 1:6-10)

volna_bashnya_oblako_goluboy_vektor_23597_2560x1600

Мы называем нашу планету Зямля, але на самой справе зямля або суша займае тут менш месца, чым вада. Амаль тры чвэрці паверхні нашай Зямлі пакрытыя акіянамі і морамі. Усе яны злучаныя між сабою, таму часта мы кажам пра адзін акіян – Сусветны.

Кантыненты і выспы дзеляць усю ваду на чатыры часткі – чатыры акіяны: Ціхі, Атлантычны, Індыйскі і Паўночны Ледавіты. Часам, навукоўцы вылучаюць яшчэ пяты акіян – Паўднёвы, называючы ім воды вакол Антарктыды.

Больш падрабязна аб акіянах і кантынентах глядзіце – тут.

Сусветны акіян – гэта яшчэ не ўся вада, якая ёсць у Свеце, таму мы павінныя назваць гідрасферу або водную абалонку Зямлі – сюды ўваходзяць усе воды Зямлі ва ўсіх яе станах: цвёрдым, вадкім і газападобным.

Сёння акрамя прэзентацыі я прапаноўваю яшчэ і паход, а дакладней, экскурсію ў мінскі музей акіянаграфіі “Адкрыты акіян” – http://ocean-minsk.by/museum/

Думаю, менавіта такі спосаб вывучэння акіяна стане самым запамінальным. У музеі можна пазнаёміцца з асаблівасцямі мораў і акіянаў, паглядзець на марскіх жыхароў, убачыць мадэлі караблёў, паспрабаваць свае здольнасці за штурвалам і ў радыёрубцы.

Comments: 0