Прэзентацыя "Рыбы. Знешняя будова."

Прэзентацыя распавядае пра знешнюю будову і  разнастайнасць рыб.

Як рыбы карыстаюцца сваімі плаўнікамі, чым адчуваюць смак і пах.

 

Рыбы – адзін з самых яскравых біблійных вобразаў. Лавец рыб Пётр стаў лаўцом людзей – евангелістам. Хрыстос накарміў тысячы людзей дзелячы хлеб і рыбу. Адзін з ранніх сімвалаў хрысціянства – рыба ІХТІС, што значыць “Ісус Хрыстос Божы Сын Збаўца”.

Каб разабрацца, што гэта за дзіўныя стварэнні, я запрашаю вас з дзецьмі на рыбалку — добра пабавіць час і разабрацца з тэмай “Рыбы”.

Няхай дзіця само паглядзіць, дзе жывуць рыбы, чым яны харчуюцца, як выглядаюць. Дайце дзецям памацаць рыбу, пакажыце лускавінкі і жабры, раскажыце пра плаўнікі і бакавую лінію.

На прыродзе можна доўга адказваць на самыя розныя дзіцячыя пытанні пра паводзіны рыбаў, іх органы пачуццяў, знешні выгляд і спосаб жыцця.

А пасля рыбалкі ўсёй сям’ёй паглядзіце нашу “рыбную” прэзентацыю. Дзецям спадабаецца, абяццаем

Download
Матэрыял для друку
знешняя будова рыбы.pdf
Adobe Acrobat Document 3.4 MB
Comments: 0