Прэзэнтацыя "Як чалавек асвойвае космас"

Пра палёты і вывучэнне космасу чалавекам.
Сусвет быў створаны для чалавека, і больш за ўсё вабіць навукоўцаў вывучэнне бясконцасці Сусвету.

Download
Матэрыял для друку
палёты.pdf
Adobe Acrobat Document 1.2 MB

Пра што распавёў тэлескоп…

Пачаць знаёмства са светам зорак і планет можна з наведвання планетарыя. Планетарная карціна зорнага неба вельмі наглядная для дзіцяці і дапаможа лепш зразумець тое, пра што вы яму распавядаеце.

Звычайна, у планетарыях прадугледжаныя праграмы, даступныя для самых юных астраномаў. Дзіцячыя прадстаўленні праходзяць у выглядзе займальных, музычных лекцыяў з паказам слайдаў і мультфільмаў. Цікавыя звесткі пра навакольны свет падаюцца ў форме казачных спектакляў і ўсё гэта на фоне загадкавага і дзіўнага зорнага неба. Адмысловыя праектары ствараюць эфекты зацьмення Сонца і палярнага ззяння, дэманструюць панарамы трапічнага лесу ці марсіянскай паверхні. З 4-5 год можна зрабіць паходы ў планетарый рэгулярнымі.

Абярыце тэмы, якія больш за ўсё цікавяць дзяцей у дадзены момант. Магчыма, гэта касмічныя караблі і даследаванне космасу? А можа, дзіця любіць казачныя гісторыі і захоча даведацца пра краіну Сонечных Зайчыкаў ці адправіцца разам з маманцянём на пошукі мамы? Для кожнага юнага астранома абавязкова знойдзецца што-небудзь цікавае. І не забудзьцеся абмеркаваць з сынам ці дачушкай убачанае, разам знайсці адказы на пытанні, якія ўзніклі, і намаляваць тое, што запомнілася больш за ўсё…

Наогул, тэма космасу ўтрымлівае ў сабе масу ідэй для малюнкаў і разнастайных вырабаў з паперы, кардона, пластыліну. Можна маляваць касмічныя караблі, ляпіць касманаўтаў, мадэляваць з пластыліну марсіянскую ці месяцовую паверхню, прыдумляць новыя назвы планетам і сузор’ям, выдумляць уласныя галактыкі. Гэта бязмежная тэма дае прастор дзіцячай фантазіі, развівае нестандартнасць мыслення, стымулюе цікавасць і жаданне пазнаваць.

Comments: 0