Прэзентацыя "Земнаводныя свету і Беларусі"

Прэзентацыя распавядае пра дзіўны свет земнаводных, іх шматвобраззе, разнастайнасць, спосабы дыхання, харчавання і клопаты пра патомства

frogs02Самымі распаўсюджанымі сярод земнаводных і паўзуноў амаль у любой мясцовасці нашай краіны з’яўляюцца жаба і яшчарка. Жыццё гэтых, з першага позірку, непрывабных жывёл звычайна вельмі цікавіць дзетак.

І сапраўды, для маленькіх назіранне за светам жывой прыроды ёсць чымсьці неверагодным: з ікрынкі з’яўляецца апалонік, у апалоніка вырастаюць ножкі, ён пераходзіць з расліннай ежы на жывёльную, хвосцік яго з часам знікае і ўжо жабка выходзіць на сушу. А перад назіральнікам сапраўдная маленькая істота, якая вырасла на вачах.

Можна паспрабаваць з дзецьмі ўзгадаваць жабку з апалонікаў, якіх звычайна можна знайсці ў мясцовым ставе. Вас здзівіць на колькі хутка ў вашым хатнім акварыуме з’явяцца сапраўдныя жабкі. Праўда як толькі ў апалоніка адваліцца хвост, яго лепш выпусціць назад у ставок.

Жабкі, гэтыя маленькія жывёлкі, вельмі разнастайныя і сваім знешнім выглядам, і сваімі паводзінамі. Яны проста зачароўваюць. Праглядзіце разам з дзецьмі прэзентацыю і навучыце іх маляваць сапраўдную жабку.

скачанные файлы

Абавязкова раскажыце пра карысць, якую земнаводныя прыносяць чалавеку і прыродзе. Паспрабуйце з дзецьмі ўявіць, што здарыцца, калі на свеце знікнуць усе жабкі. Падумайце пра насякомых, пра ежу для птушак і жывёл, пра тое, чым харчуюцца апалонікі і хто палюе на іх. Таксама паспрабуйце знайсці адказ на пытанне, чаму многія амфібіі атрутныя, і як чалавек выкарыстоўвае іх атруту. Такі занятак дапаможа і дарослым пазбавіцца агіды да такіх мілых і карысных Божых стварэнняў.

Download
Матэрыял для друку
земнаводныя свету і Беларусі.pdf
Adobe Acrobat Document 1.2 MB