Прэзентацыя "Класіфікацыя жывёльнага свету"

У адным  царстве-валадарстве жылі-былі.

Пра Царствы і роды распавядзе гэта прэзентацыя. А таксама пра чалавека, які адчуў сваё пакліканьне растлумачыць і сістэматызаваць усе Божыя тварэньні.

nastol.com.ua-24895

На пачатку вывучэння тэмы “Прырода”, дзіцяці дастаткова адрозніваць жывое ад нежывога.

Праз некаторы час гэтых ведаў становіцца мала. Бо паўстае пытанне, чаму адныя жывыя істоты, як расліны і грыбы, прымацаваныя да зямлі, а іншыя па ёй бегаюць, як жывёлы.

Калі такое пытанне ўзнікла, варта распавесці пра класіфікацыю жывой прыроды. Але заўсёды памятайце, што ўся інфармацыя, якую вы падаеце дзецям, павінна быць адаптаванай і зразумелай для іх узросту.

Калі гаворка ідзе пра класіфікацыю, нельга не згадаць цудоўнага навукоўца Карла Лінэя. Гэты чалавек так любіў прыроду, што прысвяціў ёй усё сваё жыццё.  Менавіта ён першы раздзяліў усё жывое на «расліны» і «жывёлы» і прыдумаў назву гэтым групам – Царствы. Таксама ён прыдумаў даваць кожнай істоце падвойную назву: па віду і па родзе – падобна на імя і прозвішча чалавека.

Зараз вучоныя вылучаюць пяць Царстваў, а некаторыя і больш. У кожным царстве ёсць свая іерархія і класіфікацыя.

Мы з вамі ўжо пазнаёміліся з Царствамі Раслінаў і Грыбоў. На перадзе нас чакае інфармацыя пра Царствы Бактэрый, Пратыстаў і Жывёл.

А зараз больш падрабязна пра Карла Лінэя і яго працу.

Download
Матэрыял для друку
класы жывельнага свету.pdf
Adobe Acrobat Document 2.1 MB
Comments: 0