Прэзентацыя "Млекакормячыя"

Прэзентацыя знаёміць маленькіх навукоўцаў з класам Млекакормячыя. Якія асаблівасці млекакормячых, якія атрады звяроў існуюць? Чаму чалавека нельга прылічваць да прыматаў?

Глядзіце і шукайце больш інфармацыі разам з дзецьмі.

Звяроў Зямлі Госпад стварыў на шосты дзень.

“Гасподзь Бог утварыў зь зямлі ўсіх жывёл польных і ўсіх птушак нябесных, і прывёў іх да чалавека, каб бачыць, як ён іх назаве, і каб, як назаве чалавек кожную душу жывую, так і было імя ёй. І назваў чалавек імёны ўсяму быдлу і птушкам нябесным і ўсім зьвярам польным; але чалавеку не знайшлося памочніка, падобнага да яго” (Быццё 2:19,20)

Мы зноў вяртаемся да класіфікацыі, але зараз звернемся толькі да класіфікацыі млекакормячых, або звяроў.

Калі вы тлумачыце дзецям, навошта вылучаць нейкія групы жывёл і аб’ядноўваць іх, звярніце ўвагу на тое, што першыя класіфікацыі Карла Лінэя былі зроблены на аснове знешняга падабенства відаў. Госпад даў чалавеку права называць усіх жывёл, а каб хутчэй адрозніваць іх, утварыліся класіфікацыі. Сучасная навука, якая адмаўляе Бога, кажа, што класіфікацыя паказвае, хто ад каго ўтварыўся. Але мы ведаем, што кажа нам Біблія і бачым на доказах навукоўцаў, што ўсё жывое было створана Богам і не ўтваралася адно з аднаго.

Такім чынам, класіфікацыя патрэбна нам, каб адрозніваць віды, параўноўваць іх і даваць найменні новаадкрытым, нявывучаным відам.

Гэта як маркі аўтамабіляў. Многія падобныя, але адносяцца да розных вытворцаў.

Прапануйце сваім дзецям зрабіць своеасаблівую класіфікацыю аўтамабіляў. Як бы іх ён аб’ядноўваў, па якіх якасцях? Можа па форме фар, або колеру, або велічыні колаў.

Дзяўчат можна заахвоціць класіфікацыяй абутку, асабліва, калі ў сям’і шмат членаў.

І канечне паглядзіце прэзентацыю, каб даведацца, у якія класы аб’яднаў чалавек звяроў або млекакормячых.

Download
млекакормячыя свету.pdf
Adobe Acrobat Document 2.1 MB
Comments: 1
  • #1

    gettureyti (Monday, 17 April 2023 08:23)

    ущешн