Прэзентацыя "Цела чалавека. Сістэмы органаў"

Чалавек- стварэнне па вобразе Божым. Прэзентацыя распавядзе пра знешнюю і ўнутраную будову цела чалавека, пра асноўныя сістэмы органаў, якія працуюць у арганізме чалавека

238x-

Слаўлю Цябе, бо я цудоўна створаны!

Госпад стварыў чалавека ў самым канцы Тварэння, на шосты дзень, калі былі ўжо і Зямля, і Сонца, і расліны і ўсе жывёлы. Чалавек стаў вяршыняй тварэння. Біблія распавядае, што чалавек быў злеплены з пылу зямнога, з тых жа рэчываў, з якіх складаецца наша планета. Пасля Бог удыхнуў у чалавека жыццё.

Першы чалавек Адам быў створаны па вобразу і падабенству Божаму, каб стаць Богу сябрам і суразмоўцам. Пасля Бог стварыў жанчыну, каб чалавеку не жыць у адзіноце.

Кожнага чалавека Госпад стварае асаблівым, і кожны мае свой шлях. У Псальмах мы чытаем цудоўныя словы:

“Бо Ты ўладзіў вантробы мае і выткаў мяне ў чэраве маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я дзівосна зладжаны. Дзівосныя дзеі Твае, і душа мая ўсьведамляе гэта, Не схаваны былі ад Цябе косткі мае, калі мяне ў таямніцы стваралі, складалі мяне ў глыбіні нутрыны. Зародак мой бачылі вочы Твае; у Тваёй кнізе запісаны ўсе дні, мне назначаныя, калі ніводнага зь іх яшчэ ня было” (Псальм 139:13-16)

Паспрабуйце зацікавіць дзіця яго адметнасцю і ўнікальнасцю. Зрабіце разам з ім апісанне яго знешнасці, а пасля і рыс характару, хай ён падумае, ці ёсць на Зямлі такі ж, як ён. Нагадайце, што зараз на планеце жыве больш за шэсць мільярдаў чалавек, а колькі жыло яшчэ раней. Хай маленькі зразумее каштоўнасць свайго жыцця перад Богам, Які даў яму такі набор рысаў і талентаў.

Першы урок – уводны. Прэзентацыя расказвае пра складаную будову цела чалавека ад клеткі да сістэмаў органаў.

Далей будзем размаўляць аб усіх сістэмах больш падрабязна.

Пасля прагляду прэзентацыі паспрабуйце зрабіць з малым макет цела чалавека сваімі рукамі: з цеста ці пластыліна, можна намаляваць, ці зрабіць аплікацыю.

Download
Матэрыял для друку
цела чалавека.pdf
Adobe Acrobat Document 1.2 MB
Comments: 0