Тэматычны тыдзень: Мора і яго жыхары

Яшчэ з лета ў мяне ляжаў набор картак "Марскія жыхары", чакаў свайго часу. І вось нядаўна мы з Вітаўтам паспяхова правялі тэматычны тыдзень

ПАНЯДЗЕЛАК - ЛОГІКА

Пачалі размову пра мора з невялікага відэа-роліка прыбою, шум мора, пляж, хвалі і бязмежныя прасторы. У моры шмат вады, а вада там салёная. Таму мы ўзялі шклянку з вадой і насыпалі туды солі і паспрабавалі.

Пасля глядзелі наступная відэа, яле праглядалі не цалкам, а тое, што  датычыцца мора.

Яшчэ ў панядзелак мы праглядзелі некаторыя крціны Айвазоўскага па прынцыпе: халоднае мора- цёплае мора; ноч- дзень, спакойнае мора- шторм, заход сонца, увасход:

Напрыканцы зрабілі пластылінавую карціну: намалявалі хвалі, багавінне, скруцілі каменчыкі і каралы, упрыгожылі ўсё рыбкамі і караблём, таксама не забылі пра маяк. Наша, на жаль не захавалася, але нешта падобнае мы рабілі:

АЎТОРАК - ЖЫВАЯ ПРЫРОДА

Гэты дзень мы прысвяцілі марскім жыхарам. Павесілі на дошку карткі, разглядзелі прэзентацыі. 

Я раздрукавала размалёўкі.

Вітаўт больш за ўсё любіць фарбы, таму колькі яму не друкуй, вынік будзе адзін - ўсё замалявана адным колерам.Але ж і гэта добра.

Зрабіла яшчэ плакат:

Далей мы дасталі яшчэ дзіцячую энцыклапедыю пра марскіх жыхароў і спрабавалі сябе адпаведна паводзіць, падражалі гукам дэльфінаў, поўзанню краба і г.д.

СЕРАДА - НЕЖЫВАЯ ПРЫРОДА

Час прыйшоў распавядаць пра караблі. Зноў дасталі дзіцячую энцыклапедыю. Я заўважыла, што больш за ўсё Вітаўта ўразілі ветразнікі і падводныя лодкі. Таму  зрабіла караблікі са льду і запускалі ў тазіку. Як на фота.

Рабілі аплікацыі, глядзелі мульцікі пра караблі і размалёўкі размалёўвалі:)

ЧАЦЬВЕР - развіццё мовы, чытанне

У чацвер мы складалі словы з кубікаў, рабілі розныя лагапедычныя практыкаванні.
Трэніраваліся гудзець, як параход (міжзубнае Л).
Я доўга шукала беларускія казкі пра мора і не знайшла. А пасля нам падарылі кнігу "Водны свет" Алеся Бадака. І там знайшлося тое, што я шукала.

Яшчэ ў чацьвер мы заняліся арыгамі. 

Тут дакладней сказаць, я. Вітаўт спачатку назіраў, прымяняў цацкі ў гульнях.

А вось калі я зрабілі жабку, пачаліся жаб'і бягі. Прыгалі сваімі папяровымі жабкамі навыперадкі, заадно і пальцы патрэніравалі.

ПЯТНІЦА - ТВОРЧАСЦЬ 

Мы шмат чаго паспелі "натварыць" за тыдзень. 
Але ў пятніцу мы паўтарылі свою пластылінавую карціну, дафарбоўвалі расфарбоўкі. Увогуле можна прыдумаць шмат творчых заняткаў на тэму мора. 
Але хітом у нас аказаўся карабель з канструктара.
Я сама не чакала, што ён столькі прастаіць. І Вітаўт яго абярагае, як звычайную цацку, хоць звычайна такія канструкцыі ён разбірае адразу пасля гульні.

СУБОТА - ЖЫЦЦЁ ЛЮДЗЕЙ

Так атрымалася, што маю ініцыятыву пераняла бабуля. яна прыташчыла з сабой навыразаных рыбак, ракавінак, пластылінавага капітана, карабель і сеці, каб лавіць рыбу. Мы дасталі яшчэ сваю вуду і магнітных рыбак.

Гулялі яны доўга.

НЯДЗЕЛЯ - БІБЛІЯ

Мы знайшлі ў дзіцячай Бібліі некалькі гісторый пра лодкі і рыбакоў. Пра Ноеў каўчэг, пра Пятра з нерадам, пра тое, як Ісус суцішвае буру.

Астатнія матэрыялы пампуйце

Калі спадабалася, дзяліцеся!