Урок "Бакі гарызонту. Арыентаванне"

Што такое гарызонт. Поўнач, поўдзень, захад, усход- бакі гарызонту. Як знайсці дарогу па компасе, як арыентавацца па прыродных прыкметах. Арыентаванне па Сонцы і Месяцы.

Download
Матэрыял для друку
гарызонт.pdf
Adobe Acrobat Document 1.6 MB

Бакі свету. Арыентаванне на мясцовасці

sujdwest

Пачаць вывучаць бакі свету можна яшчэ да школы.

Для пачатку пагуляйце з дзіцём ў “геаграфічныя” хованкі. Схавайце нейкі прадмет і тлумачце, як да яго дайсці наступным чынам: тры крокі налева, два проста, пяць направа і г.д. Калі дзіця асвоіць такое арыентаванне ў прасторы, прапануйце ўявіць сябе на вялікім лузе або ў моры, дзе вакол сябе мы бачым толькі, як неба зліваецца з зямлёй або вадой. Як арыентавацца тут?

Распавядзіце, што для таго, каб было прасцей знайсці патрэбнае мейсца ў такіх вялікіх адкрытых прасторах, людзі прыдумалі бакі свету. Бакоў свету – чатыры: поўдзень і поўнач, захад і ўсход. Там, дзе сонца ўстае – усход, дзе заходзіць – захад. Апоўдні сонца падымаецца на самую высокую кропку за дзень і цені паказваюць на поўнач, а ў адваротным баку – поўдзень.

Таксама можна навучыць дзіця арыентавацца па мясцовых прыкметах. Яны залежаць ад пары года і ад часу сутак. Падрабязней глядзіце ў нашай прэзентацыі.

Ну, і напрыканцы, распавядзіце пра компас. Можам нават зрабіць яго самі, калі няма дома.

Для гэтага нам спатрэбяцца: кавалак корка, іголка, магніт і міса з вадою. Корак пратыкніце іголкай. Іголку на некалькі хвілін палажыце на магніт – яна намагніціцца. Акуратна апусціце іголку з коркам у міску з вадой – праз некалькі секунд яна павернецца. Адзін канец іголкі будзе павернуты на поўнач, другі – на поўдзень.