Прэзентацыя "Што такое глеба"

Ці аднолькавая зямля на розных глыбінах? А ў розных краінах?
Што такое глеба і навошта яна нам?

Як утвараецца пладародны слой зямлі?

Навошта клапаціцца пра глебу?

Download
Матэрыял для друку
глеба.pdf
Adobe Acrobat Document 2.8 MB

Дзеці ведаюць глебу перш за ўсё як цеста для земляной кашкі і кулічыкаў. Наша задача паказаць ім, што глеба – гэта каштоўны дар Бога, дом для многіх раслінаў і жывёл. Без глебы не было б ні ўраджаю, ні раслін. Там, дзе няма глебы – у пустынях, на паверхні скал, на ледніках – нічога не расце і чалавеку вельмі цяжка выжыць.

Вецер пазбаўляе глебу верхняга ўрадлівага слою, вада можа зносіць глебу ў акіян, дзе яна ўжо не прыносіць ніякай карысці, і разам з тым, па Божай волі, разбурэнне горных парод дапамагае ўзнаўленню глебы.

Зямля, створаная Богам, была пакрыта ўрадлівым слоем, бо інакш там не маглі б расці расліны, пра якія нам распавядае ў кнізе Быцця Біблія. Асноўная маса першастворанай глебы была змыта з аблічча Зямлі падчас Патопу. Але пасля глеба пачала ўтварацца зноў: горныя пароды пастаянна разбураюцца пад уздзеяннем ветра, сонца і ападкаў, расліны і жывёлы пастаянна паміраюць і іх рэшткі трапляюць у зямлю. Таксама вывяржэнні вулканаў, якія суправаджаюцца выкідам вялікай колькасці каштоўнага для раслінаў попелу. Леднікі, якія пакідаюць за сабой даволі вялікія абшары ўрадлівай глебы.

Comments: 2
  • #2

    Марина (Wednesday, 23 October 2019 22:04)

    Понравилось!!!

  • #1

    тануа (Monday, 14 October 2019 18:43)

    ок