Прэзентацыя "Віды рыбаў"


Ёсць два чыннікі, з-за якіх проста неабходна распавесці дзецям пра падводны свет.

Па-першае, гэта цікава — разам адкрываць прыгажосць падводнага свету, створанага Госпадам.

Па-другое, гэта пазнавальна. Акіяны, моры, азёры – гэта як іншая планета, цікавая і ў большасці невядомая.

Цудоўна, калі ў вас ёсць магчымасць адвесці дзяцей у акіянарыум. Тут, у адным будынку, сабраная калекцыя рыбаў, крабаў, медуз і раслін з усяго свету. Па ім можна блукаць доўга, гэта не надакучвае. Дзіўныя, мудрагелістыя рыбкі, драпежныя і добрыя траваедныя чакаюць ахвотнікаў. Яшчэ ў акіянарыуме праводзяцца экскурсіі. Тут ведаюць, як зацікавіць дзяцей. Ім распавядуць, чаму рыба-леў не цар рыб, навошта мурэнам чатыры сківіцы, якія фокусы ўмее паказваць рыба-клоўн.

Калі ў вас ёсць дома акварыум, паспрабуйце вызначыць да якога атраду належыць кожная рыбка. Даведайцеся разам з дзеткамі дакладную назву рыбак, а таксама тое, дзе яны жывуць у вольным жыцці.

Дзецям малодшага ўзросту прапануйце паглядзець частку прэзентацыі пра незвычайных рыб. І нагадайце, што незвычайныя яны здаюцца толькі нам, а для Бога гэта такія ж стварэнні, як і нашыя звычайныя карасікі.

Download
віды рыбаў.pdf
Adobe Acrobat Document 4.0 MB