Прэзэнтацыя "Птушкі аселыя і пералётныя"

Прэзэнтацыя распавядае пра аселых птушак Беларусі.
Якія птушкі зімуюць, чым яны харчуюцца і як выглядаюць?

Ужо восень і мы разам з дзецьмі будзем назіраць карагоды птушак, што роўнымі чародамі і клінамі адлятаюць у вырай. А чаму? Гэта пытанне задаюць усе дзеці. Паспрабуйце развіць у іх цікавасць і задайце сустрэчныя пытанні: “Чаму зімой птушкам некамфортна ў нас?”, “Ці баяцца птушкі халадоў, ці цёплае ў іх апярэнне?”, “Калі не холаду баяцца птушкі, тады чаго?”.

Менавіта такімі пытаннямі вы дапаможаце маленькаму “чамучку” знайсці правільны адказ самому.

Птушкі ляцяць за ежай. Калі зерне, ягады, насенне зімою можна знайсці, то насякомых зімою няма, вадаёмы пакрытыя лёдам, і паляваць на жаб і рыб немагчыма. Менавіта таму большасць птушак ляціць на поўдзень, дзе можа знайсці сабе ежы.

Увосень часцей глядзіце ў неба, звычайна ў надвор’е, калі неба чыстае, часта можна убачыць адлёт качак, жураўлёў, буслоў. Водныя птушкі ляцяць гучна, нібы развітваюцца з роднымі мясцінамі.

Узімку паназірайце за птушкамі ў двары. Часамі ў горад прылятаюць нават дзятлы, а сініцы і снегіры – становіцца паўнавартаснымі гарадскімі жыхарамі зімою. Зрабіце сабе кармушку пад вокнамі. Гэта  дакладна спадабаецца дзецям. Перад тым, як класці ежу, вывучыце, што можна, а што не.

Download
аселыя птушкі.pdf
Adobe Acrobat Document 1.5 MB
Comments: 1
  • #1

    Ольга Белец (Friday, 16 March 2018 08:24)

    Вельмі цікава і карысна, як раз тое, што шукалі, іменна на беларускай мове!!!