Прэзентацыя "Формы зямной паверхні"

Прэзентацыя распавядзе пра горы, узгоркі, раўніны, яры.

Як утвараліся горы?

Чаму горы разбураюцца?

Download
Матэрыял для друку
формы паверхні.pdf
Adobe Acrobat Document 3.2 MB

Горы прывабліваюць сваёй веліччу не толькі дарослых, але і дзяцей. У Беларусі, на жаль, няма такіх гор, якія б узвышаліся над зямлёю на кіламетры. Але шмат у чым, адсутнасць гор – гэта дабраславенне.

Расповед пра горы і раўніны пачніце з таго, што і тое, і тое – дабраславенне ад Госпада. Людзі заўсёды імкнуліся жыць на раўнінах, дзе зручна апрацоўваць зямлю, дзе няма рызыкі землятрусаў або вывяржэння вулканаў. Горы, у сваю чаргу, даюць чалавеку шмат карысных выкапняў, якія ён выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасці.

Паглядзіце на рэльеф Беларусі на мапе. У асноўным наша краіна ляжыць на раўніннай мясцовасці, але ёсць таксама ўзвышшы і нізіны. З’явіліся яны тут, хутчэй за ўсё, пасля Ледавіковага перыяду. Вялікі ледавік, які ляжаў на тэрыторыі нашай краіны, паступова раставаў і, такім чынам, фармаваліся азёры – на поўначы Беларусі іх вельмі шмат, таму гэта мясцовасць называецца Паазер’ем.

У Беларусі вельмі шмат ўзгор’яў. Яны маюць такую ж будову, што і горы. Знайдзіце ў сваёй мясцовасці ўзгорак і схадзіце туды з дзецьмі. Паразважайце разам, дзе будзе падэшва, дзе схіл, а на вяршыню лепш за ўсё проста залезці. Цудоўны настрой гарантаваны.

Рисунок1Каб патлумачыць, як змянілася аблічча Зямлі пасля Патопу – ідзіце ў пясочніцу, пабудуйце там горы і раўніны, а пасля з дапамогай вады з бутэлькі стварыце “вялікі патоп”.

Паразмаўляйце пра альпіністаў, пакажыце дзецям малюнкі гор – наша прэзентацыя дапаможа ў гэтым.

Можна таксама зрабіць сапраўдны вулкан. Для гэтага трэба ўзяць шклянку, аформіць яе з дапамогай кардону і пластыліну ў выглядзе вулкана. У шклянку насыпаць харчовай соды. У іншую шклянку наліць воцату, яго можна падфарбаваць у чырвоны ці аранжавы колер. Налівайце воцат у жарало вулкана і – назірайце за вывяржэннем. Не забудзьцеся заслаць стол цыратай.

Comments: 1
  • #1

    валерия (Saturday, 16 October 2021 22:02)

    супер