Прэзентацыя "Рэптыліі або Паўзуны Свету і Беларусі"

Пра змей і чарапах, яшчарак і кракадзілаў раскажа гэта прэзентацыя. Чым яны адметныя, і якія рэптыліі жывуць у Беларусі.

Калі знешні від жабкі для дзіцяці – не адкрыццё, бо з імі мы сутыкаемся даволі часта, то сустрэць змяю ці яшчарку проста ў прыродзе складаней.

Таму, для вывучэння тэмы “Рэптыліі” я рэкамендую наведаць нейкі заалагічны куток, тэрарыум ці экзатарыум. Вялікія пітоны, анаконды, грацыёзныя ігуаны і ненажэрныя кракадзілы запомняцца дзецям дакладна. Менавіта там і варта распавядаць пра свет паўзуноў.

А што з дыназаўрамі? – запытаеце вы. Тут выбар за вамі. Навукоўцы да гэтага часу спрачаюцца пра тое, як даўно яны  жылі, чаму яны паўміралі і як яны выглядалі. Вельмі цікавым з’яўляецца погляд навукоўцаў, якія лічаць, што дыназаўры жылі побач з чалавекам не так даўно, а можа яшчэ і жывуць ў глыбінях акіянаў або лясах джунгляў Амазонкі. Гэтыя сцвярджэнні даказваюцца ў першую чаргу тым, што  ў большасці народаў свету ёсць старыя казкі і легенды пра цмокаў розных відаў. Іх выміранне тлумачыцца як Патопам, так і працяглым пахаладаннем пасля яго.

У гэтым рэчышчы можна пасвяціць вывучэнню дыназаўраў асобны урок. Але сёння прэзентацыя пра паўзуноў, якія насяляюць нашу планету зараз.

Download
Матэрыял для друку
рэптыліі свету і Беларусі.pdf
Adobe Acrobat Document 3.5 MB
Comments: 0