Мы займаемся з дзеткамі па кнізе "Космас. Сонечная сістэма" Кніга арыентавана на дзетак 5-8 год, але гэта не значыць, што
малодшым рана ведаць пра Сусвет. Таму я падрыхтавала гульні, вершы, эксперыменты і заданні для дзяцей ад 2 да 5 год.
Гэта трэці
занятак.
Паглядзіце таксама:
Першы занятак "Стварэнне свету. Космас"
Другі занятак "Сонца і Месяц. Дзень і ноч"
Чацвёрты занятак "Рух Зямлі вакол Сонца. Поры года"
Пяты занятак "Касмічныя целы і аб'екты"
Усё навокал Зямлі ў Сусвеце мае ўплыў на Зямлю. Госпад не выпадкова размясціў нашу планету так. Наша Зямля верціцца вакол Сонца, побач з ёй яшчэ 7 планет, якія трымаюць яе, згодна з Божым планам. Кожная рухаецца па ўласнай дарожцы - арбіце. Гэты рух дапамагае Зямлі не зваліцца на сонца і не зляцець у прастору космаса.
Мы зрабілі Сонечную сістэму на дзіцячым мабіле-карусельцы.
Паслухалі вершык пра планеты:
Зорка Сонца ззяе ў небе -
цэнтр Сонечнай сістэмы.
Побач з Сонцам паліць скуру
першы ў шэрагу Меркурый.
Круціцца другой Венера,
з ядаў мае атмасферу.
На Зямлі, што нумар тры
ўсё жывое Бог стварыў.
Чацьвёрты - Марс -чырвоны шар,
іржа на ім, а не пажар.
Гігант Юпітэр - нумар пяць,
цыклоны вечна там шумяць.
Пазнаём Сатурн па кольцах,
шостым ходзіць вакол Сонца.
Круціцца як мяч Уран,
сёмым у шэрагу ён стаў.
А Няптун ідзе апошні
у Сонечнай сістэме - восьмы.
Меркурый - самая блізкая планета да Сонца Сонца апальвае Меркурый, на ім шмат кратэраў.
Экперымент "Гарачыня вагню".
Мэта: праверыць, што цяпло ад агню памяншаецца па меры аддалення ад яго і наадварот.
Матэрыялы. Запаленая свечка
Па чарзе дзеці падводзілі руку да вагню і правяралі, калі ім становіцца горача. Чым бліжэй жэй да агню, тым гарачэй.
Заданне. "Знайдзі лічбу "1" .
На дошцы ў куточку напісана правільная лічба "1" , трэба знайсці сярод няправільна напісаных знакаў лічбу па ўзоры.
Венера - другая планета ад Сонца. Яе называюць сястрой Зямлі, бо яна амаль такая ж па памеры, таксама мае атмасферу, але з атрутных газаў. Таму дыхаць такім
"паветрам" нельга.
Гульня. "Затрымай дыханне".
Мы вучыліся затрымліваць дыханне, правяралі, як доўга чалавек можа не дыхаць.
Заданне на ўвагу "Знайдзі лішняе ў шэрагу"
Знайсці ў шэрагу малюнак, які адрозваецца ад астатніх.
Зямля. Адзіная месца ў Сусвеце, дзе ёсць жыццё. Тут ёсць паветра і вада, дастаткова цяпла і святла, планета абаронена платнай атмасферай ад удараў метыарытаў.
Гульня "Назаві жывёлу"
Успаміналі жывёл, якіх ведаем па чарзе, прайграе той, хто не зможа ўспомніць назву жывёлы.
Заданне "Вызначы і запішы пад якім нумарам стаіць Зямля ў шэрагу.
Марс - чацвёртая планета ад Сонца. Паверхня Марса мае чырвоны колер, з-за высокай колькасці жалеза ў горных пародах.
Вопыт. "Якога колеру іржа"
Мы разглядзелі іржавыя цвікі, зразумелі, што жалеза мяняе колер з-за находжання на паветры, вызначылі, што іржа сапраўды мае чырвонае адценне.
Паразмаўлялі ў каго, які любімы колер.
Самаробка "Пластылінавыя планеты".
Мы ўзялі размалёўку Сонечная сістэма, але афармлялі яе не алоўкамі ці фарбамі, а пластылінам, размазваючы яго па паперы.
Юпітэр - самая вялікая планета Сонечнай сістэмы. Яна не каменная, а газавая, а вялікая чырвоная пляма на яе баку - гэта пастаянны цыклон.
Гульня лагапедычная "Здзьмуй вату".
Мы клалі на нос кавалачак ваты і спрабавалі яго здзьмуць, накіроўваючы паток паветра уверх.
Заданне "Раскладзі па велічыні".
Тэба раскласці выявы планет па велічыні ад самай вялікай да самай малой.
Сатурн - шостая планета, меншая за Юпітэр, але выразна адрозніваецца ад іншых наяўнасцю калец вакол сябе. Кольцы складаюцца з камянёў, ільду і газаў, сама планета таксама газавая.
Гульня "Пакруці кальцо"
Мы вучыліся круціць невялікі абручык на пальцы, можна таксама паспрабаваць круціць гімнастычны абруч тулавам.
Заданне "Пішам лічбу 6".
Мы заўважылі, што лічба 6 чымсьці падобная на Сатурн і вучыліся яе пісаць на дошцы, а можна і на аркушы.
Сёмая планета Уран мае адну адметнасць - яе вось ляжыць амаль гарызантальна, калі вось іншых планет вертыкальныя, або нахіленыя. Выглядае так, што Уран па арбіце коціцца, нібы мяч. Гэта таксама
газавая планета.
Гульня "Кувыркі"
Трэніравалі спрыт у кувырках, вучыліся рабіць іх роўна і прыгожа.
Заданне "Давядзі ракету да планеты".
Трэніравалі руку да пісьма - правадзілі акураныя шляхі.
Няптун - восьмая і апошняя планета ў Сонечнай сістэме, праўда вучоныя перыядычна знаходзяць новыя планеты ці адмаўляюць сваім знаходкам у такім статусе.
Калі з Няптуна глядзець на Сонца, яно будзе выглядаць толькі, як яркая зорка.
Заданне "Злучы лініяй аднолькавыя планеты".
Неабходна злучыць роўнай лініяй аднолькавыя планеты з двух слупкоў.
Заданне "Злучы назву планеты з яе нумарам".
Мы напісалі на магнітнай дошцы назвы некаторых планет і іх парадкавыя нумары. Дзеці спачатку выкладалі магнітныя літары паверх напісаных, а пасля злучалі назвы з нумарам.