Тэматычны занятак "Рух Зямлі вакол Сонца. Поры года"

Мы займаемся з дзеткамі па кнізе "Космас. Сонечная сістэма"    Кніга арыентавана на дзетак 5-8 год, але гэта не значыць, што малодшым рана ведаць пра Сусвет. Таму я падрыхтавала гульні, вершы, эксперыменты і заданні для дзяцей ад 2 да 5 год.
Гэта чацвёрты занятак.

Паглядзіце таксама: 
Першы занятак "Стварэнне свету. Космас"
Другі занятак "Сонца і Месяц. Дзень і ноч"
Трэці занятак "Планеты Сонечнай сістэмы"
Пяты занятак "Касмічныя целы і аб'екты"

Уводзіны

Зямля варочаецца вакол Сонца па сваёй арбіце, як і іншыя планеты.
Па арбіце вакол Сонца Зямля рухаецца нераўнамерна. У адных кропках яна бліжэй да Сонца, у іншых – далей.
Арбіта Зямлі не з’яўляецца акружнасцю, яна крыху выцягнутая па форме і нагадвае авал. Поўнае кола вакол Cонца Зямля робіць за 365 дзён, або за год.
Частку года Паўночны полюс павернуты да Сонца, а другую частку года да Сонца нахілены Паўднёвы полюс. Гэта адрозненне і выклікае змену сезонаў у розных раёнах Зямнога шара.
Калі Паўночны полюс павернуты да Сонца, у краінах на поўнач ад экватара – лета, на поўдзень – зіма. Калі прамыя сонечныя прамяні падаюць на Паўднёвае паўшар'е, тут надыходзіць лета, а на Паўночнае паўшар’е прыходзіць зіма.

 

Заданні

Спачатку  мы зрабілі вопыт з глобусам і лямпай, разглядзелі, што змена пораў года залежыць ад нахілу восі і становішча Зямлі адносна Сонца.
Пасля ўспомнілі, якія поры года ёсць, які сезон зараз. Далей пачалі рабіць заданні і гульні па порах года.

Восень

Восень дожджыкам сустрэла
школьнікі за парты селі,
ў колерах прыгожых дрэвы,
птушкі ў вырай паляцелі.

у Верасні настала восень,
а Кастрычнік фарбы носіць-
лісце вогнішчам гарыць,
у Лістападзе з дрэў зляціць.

 

 


Заданне "Як капае дождж".
Мы стукалі пальчыкамі па стале, шуршалі далонямі, пахутчаліся, часамі пляскалі, як у навальніцу. Дождж сапраўды атрымаўся.

 

 

 

 


Заданне "З якога дрэва упаў лісцік"
Дзеці падбіралі лісцікі да выявы дрэва, паўтарылі назвы дрэў, якія яны ведаюць. Канешне можна сабраць сабраўдныя лісцікі, але надвор'е нам не дазволіла.

 

 

 

 


Заданне "Дамалюй палову"
Трэба па клетачках дамаляваць другую палову лісціка або грыба, паловы мусяць быць аднолькавыя


2 Зіма

Сняжком засыпала Зіма,
пакрыла рэчкі лёдам,
Раство ў хату прывяла,
за руку з новым годам.

У Снежні выпаў першы снег,
а ў Студзені марозна,
Кароткі Люты хутка збег
Дыхнуўшы сцюжай грозна.

 

 


Гульня "Закінь снежку ў тазік"
Мы спачатку скамячылі лісты паперы, злабілі з іх снежкі, а пасля імкнуліся закінуць іх ў тазік з абумоўленай кропкі. Было весела!

 

 



Заданне "Елачкі шыхт!"
Успомнілі, што такое Раство. Што адзначаем нараджэнне Ісуса Хрыста. А сымбаль раства ялінка. Трэба раскласці іх па памеру, ад маленькай да вялікай.

Заданне на ўвагу "Знайдзі лішняе ў шэрагу"
Знайсці ў шэрагу малюнак, які адрозваецца ад астатніх.

Яшчэ паспрабавалі ўспомніць, хто з жывёлаў спіць зімой.

 

 

 

3 Вясна

Растопіць сонца снег Вясной,
ляцяць дадому птушкі,
зямля пакрыецца травой,
Прачнуцца нават мушкі.

З бярозным сокам Сакавік
цячэ па дрэвах сонных,
у прыгожых кветках Красавік,
травою Травень поўны.

 

Вопыт "Топім снег".
З маразілкі дасталі снегу, памацалі яго, вырашылі, што ён белы і халодны. Пасля гарачым фенам растапілі яго ў ваду. Такім чынам упэўніліся, што снег - гэта замерзлая вада і паглядзелі, як цёплыя промні Сонца топяць снег вясной.

Гульня "Скачам па праталінах"
Калі снег тае, на зямлі з'яўляюцца праталіны.
Мы расклалі на падлозе пластыкавыя талеркі, яны былі праталінамі, наша задача была скакаць па іх і не ўпасці ў снег вакол.

Аплікацыя "Матылёк".
Матылька мы не проста размалёўвалі, а выкладалі яго кавалкамі каляровай паперы, рвалі на шматочкі паперу і наклейвалі

4 Лета

А Лета - ягадаў пара,
цяплу і сонцу слава,
шум, песні з кожнага двара,
і ў кожнай хаце - справа.

Клубніцамі накорміць Чэрвень
у Ліпені мядовы пах,
абудзіць ў Жніўні вёску певень
жніво - ў палі, плады - ў садах.


Гульня "Ягады".
Я дастала з маразілкі клубніцы, чарніцы, маліны, ажыны, вішеі і парэчкі. Мы ўспаміналі назвы, частаваліся, разбіраліся ў колерах, памерах.

Заданне "Суп і кампот"
Задача дзяцей была вырашыць, з чаго варым суп, а з чаго кампот. Паўтарылі гародніну і садавіну.


Заданне "Правядзі птушку да гнязда".
Класічны лабірынт, трэба знайсці шлях птушкі да птушанят






Падагульняем

Напрыканцы мы гулялі ў лато "Поры года",

а пасля разважалі, які ж сезон падабаецца дзецям больш за астатнія.

Дзеці дзякавалі Госпаду за разнастайнасць і прыгажосць прыроды круглы год.