Тэматычны занятак "Сонца і Месяц. Дзень і ноч"

Мы займаемся з дзеткамі па кнізе "Космас. Сонечная сістэма"    Кніга арыентавана на дзетак 5-8 год, але гэта не значыць, што малодшым рана ведаць пра Сусвет. Таму я падрыхтавала гульні, вершы, эксперыменты і заданні для дзяцей ад 2 да 5 год.
Гэта другі занятак.

Паглядзіце таксама: 
Першы занятак "Стварэнне свету. Космас"
Трэці занятак "Планеты Сонечнай сістэмы"
Чацвёрты занятак "Рух Зямлі вакол Сонца. Поры года"
Пяты занятак "Касмічныя целы і аб'екты"

Уводзіны

Госпад стварыў Сонца на чацвёрты дзень. Сонца – гэта крыніца святла і цеплыні, без яго жыццё на Зямлі было б немагчымым. Сонца створана Богам дзеля кіравання днём.
Сонца – гэта самая блізкая да нас зорка. Яго сіла прыцягнення ўтрымлівае ўсе целы Сонечнай сістэмы на сваіх месцах.
Сонца.
Госпад стварыў таксама малое свяціла, каб кіравацца ноччу – Месяц. Часамі Месяц свеціць так ярка, што нам здаецца, быццам ён таксама зорка. Але гэта ня так.
Месяц – гэта каменны шар, пакрыты пяском і невялікімі каменьчыкамі. Ён рухаецца вакол Зямлі па вызначанаму шляху. Святло, якое мы бачым ад Месяца на самой справе ідзе ад Сонца, а Месяц толькі адлюстроўвае яго.
Месяц з'яўляецца адзіным астранамічным аб'ектам па-за Зямлёй, на якім пабываў чалавек.
Адлегласць ад Зямлі да Месяца роўная 384 401 км. На машыне такі шлях можна праехаць толькі за паўгода.

Заданні

На пачатку мы паспрабавалі параўнаць памеры Сонца, Зямлі і Месяца.  Для гэтага ўзялі мяч, памерам з футбольным і дзве бусінкі. Зямля будзе памерам з вялікую бусінку, Месяц - у чатыры разы меншы.

Сонца - гэта зорка

Заданне. Абвядзі Сонца. Мы трэніравалі свае рукі да пісьма, абводзячы па кропках сонечныя промні.  Пасля размалёўвалі карціну.

Месяц

Калі разглядаць Месяц у бінокль, то можна заўважыць няроўнасці яго рэльефу і нават кратары. Правядзіце такі эксперымент. Насыпце ў кубак ці талерку горку мукі. Пасля кіньце туды шарык. Асцярожна выміце шарык і атрымаеце падабенства кратара. На Месяцы няма атмасферы, таму ён не абаронены ад астэроідаў. А вось Зямля абаронена. Калі каменны аскепак трапляе ў яе атмасферу, ён тут жа згарае. Хоць часам астэроіды бываюць настолькі шустрымі, што ўсёткі паспяваюць даляцець да паверхні Зямлі. Нам не трэба баяцца метэарыта, для ілюстрацыі можна пасыпаць соль на  тую  ж муку.

Заданне "Колькі метыарытаў упала ў кратэр".
На дошцы намалявалі Месяц з кратэрамі. Дзецям трэба было падлічыць каменьчыкі і знайсці адпаведную лічбу.



Заданне "Лепім Месяц з цеста"
Падыдзе і пластылін. Задача ў тым, каб зрабіць акуратны шарык, а пасля пальцамі зрабіць у ім адтуріны- кратэры, пры гэтым важна, каб Месяц не згубіў сваю круглую форму.

Змена дня і ночы

Зямля круціцца вакол уяўнай восі. Зямля робіць поўны зварот вакол сваёй восі за 24 гадзіны, ці за суткі. Таму адбываецца змена дня і ночы. На тым боку, дзе сонечныя промні падаюць на Зямлю - дзень, дзе цень - там ноч.

Вопыт "Змена дня і ночы"
Нам спатрэбіцца глобус і лямпа. Дзеці гледзячы на тое, як лямпа асвячае глобус, вельмі хутка самі пачалі казаць, дзе дзень, а дзе ноч.

Гульня з рухамі "Наша круглая Зямля"
Мы зрабілі невялікую зарадку, выкарысталі вершык:

Наша круглая Зямля
Верціцца нібы юла
Сонцу бокі падстаўляе:
"Дай цяпла і дай святла".

Днём на Сонейка зірнула
Яму рукі працягнула
ноччу твар свой адвярнула
і салодкім сном заснула.
Круціцца Зямля далей -
памяняла ноч і дзень.

Заданне "Адгадай загадку і складзі слова"
На дошцы на малявалі падказкі і падрыхтавалі літары для адгадак. Дзеці па чарзе адгадвалі загадкі і з магнітных літар складалі правільны адказ.
Загадкі наступныя:
Не вагонь, а грэе, не лямпа, а свеціць, як мяч круглае, як гарбуз жоўтае. Сонца

Ноччу на небе адзін
вісіць жоўты апельсін,
як два тыдні праляцелі,
апельсіна мы не елі,
але зараз у небе толькі
апельсінавая долька.  Месяц

Чорная птушка махнула крылом - закрыла свет адным пяром. Ноч

Што было ўчора, ёсць сёння і будзе заўтра. Дзень


Часткі сутак

Заданне "Суаднясі частку сутак і занятак".
Дзецям прапанавалі чатыры карцінкі з часткамі сутак і чатыры з выявай дзейнасці. Трэба аднесці ў які час, што мы звычайна робім.

 

 



Творчае заданне, якога колеру часткі сутак.
Тут няма правільнага варыянту, але можна даць волю фантазіі. На лістку паперы малюецца круг, падзелены на часткі сутак, трэба яго расфарбаваць, выбраць колер для кожнай часткі.

Падагульняем

Рухомая гульня "Сонца, Месяц, Зямля".
Прапануем такія правілы. Калі  вядучы кажа "Сонца" - усе стаяць на месцы, "Зямля"- круцімся вакол сябе, "Месяц" - бегаем па колу.
Гуляем, пахутчаючы змену каманд, пакуль дзеці не пачнуць блытацца.

Заданне на дом

Заданне "Зрабі свой расклад дня".
Мы пачалі на занятку, але скончылі ўжо пазней самі. Вырашылі, што мы звычайна робім у які час дня і зрабілі расклад з магнітнымі акенцамі, прыкладна такі, як на малюнку. Дадалі туды такія моманты, як молімся, дапамагаем маме, прыбіраем цацкі.