Тэматычны занятак "Стварэнне Свету. Космас"

Мы займаемся з дзеткамі па кнізе "Космас. Сонечная сістэма"    Кніга арыентавана на дзетак 5-8 год, але гэта не значыць, што малодшым рана ведаць пра Сусвет. Таму я падрыхтавала гульні, вершы, эксперыменты і заданні для дзяцей ад 2 да 5 год.
Гэта першы занятак.

Паглядзіце таксама: 
Другі занятак "Дзень і ноч. Сонца і Месяц"
Трэці занятак "Планеты Сонечнай сістэмы"
Чацвёрты занятак "Рух Зямлі вакол Сонца. Поры года"
Пяты занятак "Касмічныя целы і аб'екты"

Уводзіны

Калісьці нічога не было, ні часу, ні прасторы, ні Зямлі ні нябёсаў. Толькі Госпад. Госпад ёсць любоў, таму Ён пачаў тварыць Сусвет у якім мы цяпер жывем.
Было гэта так:
Спачатку Бог зямлю і неба
Стварыў з нічога, з пустаты.
І Дух лунаў нябачным следам
над водамі пустой зямлі.
І паступова, за сем дзён
Стварыў Сусвет бязмежны.
У першы дзень прамовіў Ён -
святло паўстала ў цемры.
Святло мы называем дзень,
а цемру клічам ноччу.
Наступным днём нябёсаў цвердзь
Стварыў, другі дзень скончыў.
Ваду ў адно Сабраў наш Бог
на трэці дзень стварэння,
узнікла суша сярод вод
і мораў паглыбленні.
Зямля траве дала жыццё,
усякай зеляніне.
Чатвёртым днём на небасвод
Павесіў Ён свяцілы.
На пяты дзень жывёл вада
ў глыбінях нарадзіла.
І рыбіну, і паўзуна,
і птушак увысь пусціла.
Вось шосты дзень настаў і Бог
зямных жывёл рассеяў,
а пасля ўсіх стварыў таго,
каму зямлю даверыў.
Па вобразу свайму Стварыў
з зямлі Ён чалавека,
на сёмы дзень наш Бог Спачыў
ад працы над Сусветам.

Гэты верш на занятку мы назіралі праз магнітны спектакль. На магнітнай дошцы змяняўся фон, з'яўлялася прырода і Чалавек. У сеціве шмат ролікаў, мультфільмаў і замалёвак пясочнай анімацыі на гэту тэму.

Заданні

Мы пачалі занятак з таго, што пагаварылі пра святло і цемру. Зразумелі, што святло - гэта вынік Божага працы, яго слова, а цемра - гэта адсутнасць святла.

Святло і Цемра

Гульня "Што гэта за прадмет".
Дзецям завязвалі вочы і трэба было на вобмацак дастаць са скрыні прадмет і здагадацца, што гэта.




Заданне "Знайдзі цеь ад прадмета".
Цені ўзнікаюць тады, калі на шляху святла з'яўляецца нейкая перашкода, цені звычайна падобныя абрысамі на прадмет. У гульні трэба знайсці цені прадметаў.

Лагапедычная гульня "Скажы наадварот".
Святло і цемра - гэта словы антонімы, якія азначаюць супрацьлеглыя рэчы.
Мы стараліся з дзецьмі падабраць антонімы да наступных словаў:
Цёмна-
Дзень-
Раніца-
Цёпла-
Мокра-
Весела-
Белы-
Столя-
Далёка -
Цікавы-
Квадратны-

Заданне "Тэатр ценяў".
Мы практыкаваліся паказваць нейкія фігуры для тэатра ценяў. Практыкавалі свае пальчыкі ў нязвыклых позах.

Космас. Зоркі.

Каб лепш спазнаць Божую славу, нам трэба вывучаць нябёсы. Такімі даследаваннямі займаецца астраномія (па-грэцку "астра" значыць "зорка") – навука, якая вывучае планеты, спадарожнікі, зоркі і іншыя аб’екты, якія знаходзяцца па-за межамі Зямлі. Усю гэту прастору і аб’екты ў ёй называюць космасам.
Падлічыць колькасць зорак на небе, людзі спрабавалі вельмі даўно. Зараз людзі ня толькі лічаць зоркі, але таксама даследуюць нябесныя целы.
Зоркі – гэта вялікія вогненныя шары газу. Зоркі
свецяцца, бо яны гараць. Некаторыя зоркі свецяць больш
ярка, бо яны большыя па памерах, альбо знаходзяцца
бліжэй да Зямлі.

Вопыт "Чаму зоркі не бачныя днём"
Нескладаны вопыт можа навочна растлумачыць  знікненне зорак пры дзённым святле. У сценцы кардоннай скрынкі прабіваюць некалькі дзірачак,  а знадворку наляпляюць ліст белай паперы. Скрыню змяшчаюць у цёмны пакой і асвятляюць знутры: на прабітай сценцы выразна выступаюць тады асветленыя знутры дзірачкі – гэта зоркі на начным небе. Але варта толькі, не спыняючы асвятленні знутры, запаліць у пакоі досыць яркую лямпу, і штучныя зоркі на лісце паперы бясследна знікаюць: гэта «дзённае святло» гасіць зоркі.



Заданне "Скласці зорку з лічыльных палачак"
На лісце паперы былі напісаныя лічбы, злучаючы лічбы па парадку лічыльнымі палачкамі мы атрымаль прыгожыя і розныя зоркі.

 

 


Вопыт “Рух зорак па небе”.
Патрэбны парасон і каляровыя крэйды. На парасоне малюем зоркі і круцім парасон. Тлумачым, што на сам рэч, неба стаіць, а наша Зямля круціцці і глядзіць заўсёды ў адну кропку. Часта гэты рух мараходы выкарыстоўвалі ў якасці навігатара і гадзінніка.


Заданне "Укласці зоркі на неба".
На аснове для мазайкі мы намалявалі схемы размяшчэння зорак. Дзецям трэба было ўкласці зоркі ў адпаведныя адтуліны, каб атрымаўся узор зорнага неба.

Падагульняем

Мы з дзецьмі пагутарылі пра тое, ці бывае цёмна і светла ў нашых сэрцах, і Хто дае нам Святло.