Матэрыялы для 3 ўзроўня

Матэрыялы, размешчаныя ніжэй змяшчаюць інфармацыю для дзяцей ад 8 да 11 год.


<<Папярэдняя 1 2  Наступная>>

Тэма: Уводзіны ў Навуку

Замацаваць погляд на стварэньне, як на Божую справу. Узбудзіць інтарэс да вывучэння сусвету. Даць агульную карціну свету.

БОГ ТВОРЦА; ШЭСЦЬ ДЗЁН СТВАРЭННЯ; МАКРА, МЕГА І МІКРА СЬВЕТ; ЖЫВАЯ І НЕЖЫВАЯ ПРЫРОДА; ТЭОРЫЯ ВЫБУХУ І ЭВАЛЮЦЫІ.
Чытаць далей =>>

Тэма: "Прыродныя згуртаванні"

Урок "Прыродныя згуртаванні"

Прыродныя згуртаванні - складаная тэма, бо яна тлумачць узаемасувязі, а не проста апісвае наваколле. У гэтай прэзентацыі даступна і шматвобразна тлумачацца ўзаемасувязі ўсіх элементаў прыроднага згуртавання, а таксама апісваецца першая экасістэма Зямлі- Эдэмскі сад.
Чытаць цалкам =>>

Урок: Прыроднае згуртаванне Лес. Частка 1. Расліны і грыбы

Прэзентацыя распавядае пра прыродныя ўзаемасувязі ў лесе, ярусы леса, распаўсюджаныя расліны і грыбы. У дадатак глядзіце прэзентацыю пра ядомыя і атрутныя грыбы, як іх адрозніць, правілы збору грыбоў

Чытаць цалкам =>>

Прэзентацыя: Прыроднае згуртаванне Лес. Частка 2. Жывёлы.

Жывёлы ў лесе - асноўныя спажыўцы, між сабою яны ўтвараюць шчыльныя сувязі. Пра ролю жывёл, харчовыя ланцужкі і ролю леса для чалавека і прыроды расказвае гэта прэзентацыя
Чытаць цалкам =>>

Прэзентацыя: Прыроднае згуртаванне Балота

Як утвараюцца балоты і навошта яны патрэбныя. Хто жыве і што расце на балотах. Як сябе паводзіць на балоце і як аберагчы гэтае прыроднае згуртаванне.
Чытаць цалкам =>>

Прэзентацыя: "Прыроднае згуртаванне Поле"

Дзеці даведаюцца пра тое, што поле -  таксама прыроднае згуртаванне, толькі штучнае. Навучацца вызначаць злакі, вывучаць, якія жывёлы з'яўляюцца "сябрамі", а якія "ворагамі" поля.

Чытаць цалкам =>>

Прэзентацыя:"Ахова прыроды Беларусі"

Прэзентацыя раскажа пра асноўныя захады для аховы прыроды Беларусі - стварэнне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Пра нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі. Таксама раю да прагляду фільм.

 

Чытаць цалкам =>>

Прэзентацыя: "Прыродныя зоны зямлі"

Прэзентацыя тлумачыць прычыну ўзнікнення разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету Зямлі і знаёміць з прыроднымі зонамі, асаблівасцямі іх клімату, раслін і жывёл.
Чытаць цалкам =>>




Тэма: "Разнастайнасць жывёльнага свету"

Урок "Класіфікацыя жывёльнага свету"

У адным  царстве-валадарстве жылі-былі.

Пра Царствы і роды распавядзе гэта прэзентацыя. А таксама пра чалавека, які адчуў сваё пакліканьне растлумачыць і сістэматызаваць усе Божыя тварэньні.
                                  Чытаць цалкам=>>

Урок "Земнаводныя сьвету і Беларусі"

Прэзентацыя распавядае пра дзіўны свет земнаводных, іх шматвобраззе, разнастайнасць, спосабы дыхання, харчавання і клопаты пра патомства =>>

Урок "Рэптыліі або Паўзуны Свету і Беларусі"

Пра змей і чарапах, яшчарак і кракадзілаў раскажа гэта прэзентацыя. Чым яны адметныя, і якія рэптыліі жывуць у Беларусі. =>>

Урок "Млекакормячыя"

Прэзентацыя знаёміць маленькіх навукоўцаў з класам Млекакормячыя. Якія асаблівасці млекакормячых, якія атрады звяроў існуюць? Чаму чалавека нельга прылічваць да прыматаў?

Глядзіце і шукайце больш інфармацыі разам з дзецьмі. =>>

Урок "Млекакормячыя Беларусі"

Якія віды млекакормячых жывуць у Беларусі, колькі звяроў ў Чырвонай кнізе Беларусі, якія віды былі адноўлены пасля знішчэння?

Пра аленяў і барсукоў, вожыкаў і лісаў- глядзіце прэзентацыю.=>>

Урок "Клетка. Найпростыя"

Прэзентацыя расказвае пра аснову будовы ўсіх жывых арганізмаў- клетку. Таксама вы даведаецеся пра тое, як жывуць аднаклеткавыя істоты, пра бактэрыі і вірусы =>>


Тэма: "Чалавек"

Урок "Цела чалавека. Сістэмы органаў"

Чалавек- стварэнне па вобразе Божым. Прэзентацыя распавядзе пра знешнюю і ўнутраную будову цела чалавека, пра асноўныя сістэмы органаў, якія працуюць у арганізме чалавека =>>

Апорная сістэма і рухальная сістэма чалавека. Якія ёсць косткі, якія цягліцы. Чаму мы не кантралюем працу сэрца? =>>

Урок "Нярвовая сістэма чалавека"

Прэзентацыя распавядзе, як працуе мозг чалавека, з чаго складаецца нярвовая сістэма, а таксама пра органы пачуццяў.=>>

Прэзентацыя "Стрававальная сістэма"

Прэзентацыя распавядзе  не толькі пра страваванне і стрававальную сістэму, але і пра харчаванне, карысную ежу і правілы здаровага харчавання =>>

<<Папярэдняя 1 2  Наступная>>